Шчыгел чорнагаловы

Сямейства

Лацінская назва: Carduelis carduelis
Ангельская назва: Goldfinch
Руская назва: Щегол черноголовый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: C. c. carduelis (ciн.C. c. rumaeniae) — ад Галандыi, Бельгii, усх. Францыi i паўд. Скандынавii на У да цэнтр. Урала i на Пд да Iталii, б. Югаславii, зах. Румынii i паўн. Украiны; C. c. major — ад Урала да р. Iртыш; C. c. colchicus (ciн.C. c. brevirostrisi C. c. nicolskii) — Крым, Каўказ; C. c. balcanica — паўд.-ўсх. Еўропа; C. c. niediеcki — М.Азiя, Iран, Iрак, Б.Усход, Егiпет, а-вы Карпатос, Радос, Кiпр; C. c. tschusii — Сiцiлiя, Сардзінiя, Корсiка, Эльба;C. c. parva(сiнонiм С. с. propeparva) — паўд. Францыя, Пiрэнейскi п-аў, Балеары, паўн. Афрыка,Канары; C. c. britannica — Брытанскiя а-вы, зах. i паўн. Францыя, узбярэжжы Галандыi i Бельгii. Акрамятаго, вылучаюцьяшчэ3 падвiды.

Бiятоп: групы дрэў на невельмi сухiх месцах i памiж палямi, ускрайківiльготных дрэвастояў, прырэчныя дрэвы, а таксама могiлкi, паркi i сады, маладыя лесапасадкi, зараснікіўздоўж вадацёкаў, берагi лясных тарфянiкаў, часта паблiзу ад чалавечага жылля. У Швейцарыi даходзiць да 1000-1300 м (у канцы лета i ўвосень -да 2400 м в.у.м.), у Татрах — да 950 м, у Туркменii i Таджыкiстане — да 2500-3500 м в.у.м. У паслягнездавы перыяд — палi з пасевамi складанакветных раслiн i збожжавых.

Гняздо: моцна «ўцiснутае» ўразвiлку галiнак, звычайна на канцы гарызантальнай галiны лiсцевага дрэва (2-6 м, макс. 11 м над зямлёй). Знешняя частка з раслiннага пуху i воўны, якiя шчыльна пераплецены з сухiмi траўкамi, мохам,лiшайнiкам, бярозавай карой, раслiннымi валокнамi i карэньчыкамi; унутраная — з раслiннага пуху i воўны. Высцiлка з раслiннага пуху з прымессю валосся, шэрсцi або некалькiх пёраў. D = 8-12 см, d = 4-5,5 см, H = 6-7 см, h = 2,5-3 см.

Яйкi: 4-6, даволi падоўжаныя, з завостраным вузейшым канцом, белыя або светла-блакiтна-белыя з даволi рэдкiмi плямкамi: глыбокія- ружова-чырвоныя, рэдка шэра-фiялетавыя; паверхневыя- цёмна-чырвоныя або вiшнёвыя, утвараюцькальцо на шырэйшым канцы (рэдка без плямак). Памеры: 17,5 х 13,0 мм (16,0-20,0 х 12,0-14,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), М. Азiя, Б.Усход, цэнтр. i паўд.-зах. Азiя на Уда воз. Байкал i на Пдда паўн.-зах. Манголii i Непала, паўн. Афрыка. Iнтрадуцыраваны на Азорах i А-вах Зялёнага Мыса, Бермудах, у паўд. Аўстралii i Тасманii, Новай Зеландыi i месцамi ў паўд.-ўсх. частцы Паўд. Амерыкi.

Пералёты: (III-IV (V), (VIII) IX-X (XI). Паўночныяпапуляцыi рэгулярна вандруюць, папуляцыi з цэнтр. i паўд. частак арэала — аселыя.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала (паўд., цэнтр. i зах. Еўропа, паўд.-зах.Азiя.

Беларусь: звычайнына гнездаванні і на зімоўцы від.

Дымарфiзм адсутнiчае. Стракаты. У палёце асаблiва кiдаецца ў вочы белае надхвосце і жоўтыя палосы на крылах. Маладыя больш карычневыя, з падоўжнымi рыскамi i без чырвонага на галаве (параўн. з 302). Голас: позыў — прарэзлівае «дiдлiт, шчыглiк, шчыгелiт», спеў з такiх жа гукаў, змяшаных з трэлямi i шчабятаннем. Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 21-25,5 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: