Крыжадзюб белакрылы

Сямейства

Лацінская назва: Loxia leucoptera
Ангельская назва: Two-barred crossbill
Руская назва: Клест белокрылый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: у Еўропе толькi L. l. bifasciata — ад паўн. Еўропы да Ахоцкага м., воз. Байкал i р.Амур. Iснуюцьяшчэ 2 падвiды.

Бiятоп: у еўрапейскай частцы арэала — яловыя i лiстоўнiчныя лясы, на паўн. Урале — тайга з еўрапейскага кедру, у Якуцii — лiстоўнiчныя лясы, у Забайкаллi i Прыамур’i — лiсцевыя лясы. Звычайна засяляе цэнтральную частку густых хваёвых лясоў, але ў некаторых выпадках аддае перавагу ўскрайкам, рэдкiм дрэвастоямi нават асобным дрэвам. У перыяд вандровак галоўным чынам хваёвыя лясы.

Гняздо: як правiла, на хваёвым дрэве (елка, але вядомы на лiстоўнiцы i бярозе), у развiлцы галiн каля ствала на вышынi 2,5-10 м (макс. да 20 м), пад прыкрыццем густых галiн. Плоскае, з няроўнымi краямi. Знешняя частка няшчыльная, з галiнак дрэў, на якiх пабудавана гняздо (звычайна, елак), i з лiшайнiкаў. Унутраная частка — з травы, сцёблаў травянiстых раслiн, моху, лiшайнiкаў i (але незаўсёды) коканаў насякомых. Высцiлка з карэньчыкаў, валосся або шэрсцi, пер’я i раслiннага пуху.D = 10,0-15,0 см, d = 6-7 см, H = 6-9 см, h = 4-5 см.

Яйкi: 3-4 (5), падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, светла-белавата-блакiтныя (да белавата-зялёных) з нешматлiкiмi паверхневымі пурпуровымi або цёмна-пурпуровымi плямкамi (звычайна на шырэйшым канцы) i часам ружовымi, а таксама фiялетавымi глыбокімі. Памеры: 21,5 х 15,0 мм (20,0-23,0 х 14,0-15,5 мм).

Арэал: паўн.-ўсх. Еўропа, Сiбiр (да Ахоцкага м., паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Байкала i сярэдняга цячэння Амура), паўн. частка Паўн. Амерыкii Гаiцi.

Пералёты: аселы, iнвазiйны. Залятае да Фарэрскіха-воў, у Iрландыю, Вялiкабрытанiю, Бельгiю, Францыю, Галандыю, Германiю, Эстонiю, Латвiю, Лiтву, Польшчу, Чэхiю, Славакiю, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Iталiю, б. Югаславiю, Балгарыю, Беларусь i Украiну.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, пад час iнвазii даходзiць на З i ПдЕўропы, але звычайна да Скандынавii.

Беларусь:вельмі рэдкі залётны від.

Выразны дымарфiзм. На крылах дзве белыя палоскi (не блытаць са звычайным чаромашнікам і шчурком). Самец кармiнава-чырвоны, самка алiўкава-зялёная з жоўтым надхвосцем. Маладыя падобныя да самкi, але з выразнымi рыскамi. Падобны да крыжадзюба-яловiка i сасновага крыжадзюба, але меншы. Дзюба параўнальна доўгая i тонкая. Голас: позыў «гiфф» (а не як сасновы крыжадзюб і яловік «гiпп»), спеў — змешаныя трэлi, шчэбет i вабячы голас. Даўжыня цела 15-17 см, размах крылаў 26-29 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Wayne Lankinen

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: