Крыжадзюб сасновы

Сямейства

Лацінская назва: Loxia pytyopsittacus
Ангельская назва: Parrot crossbill
Руская назва: Клест-сосновик

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: розныя тыпы лясоў, пераважна сухiя сасновыя бары i рэдкiя спелыя часам мяшаныя лясы з елкамi i лiстоўнiцамi (напр., у Нарвегii). У Лапландыi таксама на забалочанай мясцовасцi.

Гняздо: у верхнiх частках крон высокiх хваёвых дрэў (звычайна на ўскрайках лясоў i палян, каля дарог i прасек з лiнiяміэлектраперадач, рэдка ў глыбi густога лесу) пад прыкрыццем галiн каля ствала елак або ў развiлцы густых галiн сасны, 3-20 м над зямлёй. Няшчыльны слой галiнак i кары хваёвых дрэў, сухога лiсця, моху i лiшайнiкаў; у высцiлцы — кавалачкi моху, лішайнікаў i карэньчыкi, кара бярозы, сухая трава, раслiнныя валокны i пух, шэрсць, часам пер’е. У гнёздах каля чалавечага жылля могуць быць вяроўкi, папера i г.д. D = 10-16 см, d = 6-7 см, H = 5-7 см, h = 4,5-5 см.

Яйкi: 3-4 (2-5), крыхупадоўжаныя з тупым вузейшым канцом, жоўта-белыя, светла-блакiтна-зялёныя або белаватыя. Плямкi i рыскi дробныя з рознымi адценнямi чырвонага (ад ружовага да цёмна-вiшнёвага) i пурпурова-карычневага, згушчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 23,0 х 17,0 мм (20,0-26,3 х 15,0-18,0 мм).

Арэал: прыбалтыйскiя краiны, Данiя, Скандынавiя i паўн.-ўсх. Еўропа. За Уралам невялiкая папуляцыя на Уда р.Iртыш. Выпадкова ў Вялiкабрытанii, Бельгii i Галандыi.

Пералёты: аселы, iнвазiйны. Залятае да Вялiкабрытанii, Iсландыi, Францыi, Бельгii, Люкмембургу, Германii, Чэхii, Славакii, Аўстрыi, Iталii, б. Югаславii, Украiны, Мадэйры.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, пад час iнвазii залятае на З і ПдЕўропы.

Беларусь:вельмі рэдкі, магчыма, часам гняздуючы від у паўн. частцы краіны.

Выразны дымарфiзм. Самец чырвоны, самка i маладыя алiўкава-зялёныя. Падобны да крыжадзюба-яловiка i да белакрылага крыжадзюба, але сiлуэт больш масiўны. Дзюба больш магутная — вышыня каля асновы прыкладна роўная даўжынi. Голас: вельмi падобны на голас крыжадзюба-яловiка. Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 31-33 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Terje Kolaas

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: