Гіль звычайны

Сямейства

Лацінская назва: Pyrrhula pyrrhula
Ангельская назва: Bullfinch
Руская назва: Снегирь обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: P. p. pyrrhula — Скандынавiя, цэнтр. i ўсх. Еўропа, зах Сібірда Якуцii; P. p. europaea (сiн. P. p. coccinea) — паўн.-зах. частка кантынентальнай Еўропы (ад Данii да Пiрэнеяў); P. p. iberiae — Пiрэнейскi п-аў; P. p. pileata — Брытанскiя а-вы; P. p. rossikowi — Каўказ, паўн.-ўсх. частка М. Азii; P. p. caspica — паўн. Iран. Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 3 падвiды.

Бiятоп: вiльготныя хваёвыя або змяшаныя дрэвастоі з прымессю елак (асаблiва ў падросце) або высокiх густых ядлоўцаў, ускрайкi алешнiкаў з прымессю елак, старыя паркi, сады. У Татрах даходзiць да 1580 м в.у.м., на Каўказе — да верхняй мяжы лесу (2500-2700 м в.у.м.). Узiмку часта ў агародах, садах, вёсках i нават гарадах.

Гняздо: добра замаскiраванае, на бакавых галiнах елак, унутры ядлоўцаў або iншых кустоў. У падросце на вышынi прыбл. 1,5 м ад зямлi, у высокiх елках на нiжнiх галiнах — на вышынi 5-6 м. Няшчыльнае, з сухiх галiнак хваёвых дрэў (да 30 см, часта сарваных з дрэва, на якiм звiта гняздо) з прымессю моху i рэдка адраўнелых сцёблаў травянiстых раслiн; высцiлка з сухой травы, карэньчыкаў, моху i валосся, рэдка лiшайнiкаў. D = 14-20 см, d = 5-8,5 см, H = 6-7 см, h = прыбл. 5 см.

Яйкi: 4-5 (3-7), авальныя, з завостраным вузейшым канцом, блакiтныя цi зялёна-блакiтныя; плямкi i рыскi кармiнавыя, вiшнёвыя або пурпурова-карычневыя, iх больш на шырокiм канцы. Часам глыбокія плямкі светла-чырвона-фiялетавыя. Памеры: 21,5 х 15 мм (18,4-23,5 х 13-16,1 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя паўд.-зах. i паўд.-ўсх.частак) праз Сiбiр шырокiм поясам да Камчаткi i Японii ўключна, на Пд да паўн. Манголii, а таксама Каўказ, паўн. Турцыя i паўн. Iран.

Пералёты: аселы, крайнiя паўночныя папуляцыi пералётныя (II) III-IV, X-XI.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, а таксама ў паўд. Еўропе, цэнтр. Азii i паўн. Афрыцы.

Беларусь:нешматлікі на гнездаванні від, адзначаецца ў большай колькасці ў час качовак і міграцый, а таксама на зімоўцы.

Выразны дымарфiзм. Самец з чырвонымi, самка са светла-шэра-карычневымi грудзьмi, чорным верхам галавы, папялiстай спiной, белым надхвосцем i белай паласой на крыле (добра бачнай у палёце). Каржакаваты сiлуэт. Кароткая «гарбатая» дзюбa. Маладыя больш карычневыя, з карычневай галавой. Голас: цiхiя, хрыпучыя свiсты i скрыпы, вабiць насавым свiстам «фю-фю» або «рю-рю-рю» (параўн. з 586). Спеў — кароткія свісты ў перамешку са скрыпам і шыпеннем «хіі-ху-ху». Даўжыня цела 15-17 см, размах крылаў 22-29 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2- © Сінькоў

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: