Гогаль звычайны

Сямейства

Лацінская назва: Bucephala clangula
Ангельская назва: Goldeneye
Руская назва: Гоголь обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:B. c. clangula — паўн. i цэнтр. Еўропа праз усх. Азію ў Расii i паўн. Манголiю да Камчаткi; B. c. americana – Аляска, Лабрадор.

Бiятоп:глыбокiя азёры, а таксама рэкi з чыстай вадой сярод высокiх лясоў або груп старых дуплiстых дрэў.

Гняздо:у вялiкiм дупле на не вельмі вялікай адлегласці ад вады (выключна да 1 км); пры адсутнасцi дуплаў пад вывернутымi дрэвамi; займае гнездавыя скрынкі. Высцiлка з парахнi, белы або бела-шэры пух з'яўляецца пад час наседжвання, i яйкi ў гэты час цалкам паглыбленыя ў высцiлку. D = 25-30 см, адлегласць гнязда ад адтулiны дупла 35-100 см (у выключных выпадках да 220 см).

Яйкi:8-14, авальныя з тупымi канцамi (радзей з завостранымi), блакiтнавата-зялёныя з моцным бляскам. Памеры: у падоўжаных 68,0 х 41,0 мм, у авальных 59,0 х 46,0 мм (53,0-68,0 х 40,0-47,0 мм).

Арэал:Галарктыка (акрамя Пд і крайняй Пн).

Пералёты:канец II-пачатак V, канец IX-пачатак XIІ.

Месца зiмовак:Балтыка, Паўночнае м., Нарвегія, Данія, Галандыя, Вялікабрытанія, вялікія азёры ў Германii, Швейцарыі, Венгрыі, б. Югаславіі, Чорнае м., паўд. Еўропа да міжземнаморскіх узбярэжжаў Францыі, паўд. i ўсх. Азiя, узбярэжжы Ціхага ак. ад Камчаткі да Тайваня, уся Цэнтр. і Паўн. Амерыка (у тым ліку ціхаакіянскія і атлантычныя ўзбярэжжы).

Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант, часам адзінкава адзначаецца на зімоўцы.

Самцы ў шлюбным уборы маюць вялікую, чорную галаву з металічным зялёным бляскам і белай, круглай плямай на шчоках. Верх цела чорны, ніз і бакі — белыя. Самка, маладыя і самец у негнездавы час шэра-бурыя з шакаладнага колеру галавой, на шыі белае кольца і жоўтая палоска на дзюбе адразу за «пазногцем». У палёце дзве белыя плямы зверху крылаў. Голас: падае рэдка. У самцоў глыбокае, насавое «крра-гірр», самкі кракаюць «карр». У палёце характэрны свіст крылаў — звонкае «псіпсіпсі» (падобнае на гукі, якія можна пачуць, калі тонкі і гладкі лёд натыкаецца на каменьчыкі). Даўжыня цела 42-50 см, размах крылаў 65-80 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Дз. Якубовіч | Фота 2-3- © М. Гулінскі|

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: