Стрынатка палярная

Сямейства

Лацінская назва: Emberiza pallasi
Ангельская назва: Pallas` reed bunting
Руская назва: Овсянка полярная

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: E. p. pallasi— усх. Цянь-Шань iАлтай, паўн.-ўсх. Манголiя да Саянаў i паўн.-зах. Забайкалле; E. p. polaris — паўн.-ўсх. еўрап. Расiя i паўн.-ўсх. Сiбiр, на У да далiны р. Лена; E. p. minor — далiна р. Лена на У да Чукоцкага п-ва, на Пд — да паўн. i ўсх. Забайкалля, паўн.-ўсх. Манголii, Маньчжурыя; E. p. lydiae — паўд. i ўсх. Манголiя, Тува.

Бiятоп: тундра з высокiмi купiнамi травы цi моху, кустамi, рачныя далiны, парослыя вольхамi, вярбой, бярозамi, забалочаныя i закуставаныя, а таксама зарасцi карагана i травы ў стэпах i паўпустынях, на Пд — горная тундра. Даходзiць да 2200-2500 м в.у.м. Узiмку — на нiзiнах у вiльготных месцах з кустамi i трыснягом паблiзу рэк i азёр.

Гняздо: добра схаванае на зямлi, ў кусце або ў паглыбленнi сярод моху, лiшайнiкаў i г.д. Прыкрытае кустамi цi травой; таксама ў кусце або невялiкiм дрэўцы ад 0,25 да 0,5 м над зямлёй. Рэдкае, з сухiх сцёблоў i лiсця травы. Высцiлка з больш дробнага матэрыялу, валосся, шэрсцi, часам з прымессю лiстоўнiчнай хваi. D = 8-11 см, d = 4,6-5,6 см, H = 6,5-9,5 см, h = 4,2-5,4 см.

Яйкi:4-5 (3-6), форма зменлiвая (авальныя ад падоўжаных да асiметрычных з павольна закругленым вузейшым канцом). Крэмава-карычневыя, светла-карычневыя, жоўта-карычневыя i нават чырвона-карычневыя. Памеры: 18,1 х 13,8 мм (16,1-19,4 х 12,8-14,2 мм).

Арэал: ад зах. схiлаў паўн. Урала на У да р. Анадыр i Ахоцкага м., на Пд — да паўн. Кiтая, Алтая, Саянаў i Манголii.

Пералёты: паўночныя папуляцыi — пералётныя на далёкiя дыстанцыi (IV-V(VI), VIII-IX), паўднёвыя папуляцыi пералятаюць на малыя адлегласцi або толькi качуюць. Сустракаецца ў Вялiкабрытанii.

Месцы зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Прыморскi край, Карэя, Кiтай (галоўным чынам усх. частка).

Беларусь: вельмі рэдкі выпадкова залётны від.

Падобная да стрынаткі-чаротаўкі, аднак самец у шлюбным уборы мае цёмны (карычнева-чорны) верх цела з выразным белым узорам — падоўжныя палоскі i бела-чорнай палоскай на плячах (яны таксама ёсць у самкi). Самец у шлюбным уборы мае занадта чорныя галаву i горла, шырокi белы вус i палоску на патыліцы; бруха белае з ружова-ржавым адценнем. Самец у зiмовым уборы карычняваты, толькi з чарнаватым адценнем на галаве i горле. Самка падобная на стрынатку-чаротаўку, але без штрышкоў на грудзях i баках цела. Маладыя падобныя да самкi — штрышкі на грудзях i па баках цела больш шэрыя. Дзюба ў негнездавы час мае жаўтавата-цялесную нiжнюю частку. Голас: (розны ў розных падвiдаў), аднолькавы толькi спеў з простых, кароткiх манатонных фраз. Позыў падобны, як у палявога вераб’я — “чiрруп”, “псiў”, у палёце — “цсii-цсii”. Даўжыня цела 13-14 см, размах крылаў 20,5-23,0 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Rémi Bigonneau

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: