Стрынатка-чаротаўка

Сямейства

Лацінская назва: Emberiza schoeniclus
Ангельская назва: Reed bunting
Руская назва: Овсянка тростниковая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: E. s. schoeniclus — зах. i паўн. Еўропа; E. s. stresemanni — Карпаты; E. s. passerina – паўн. Урал i паўн.-зах. Сiбiр; E. s. pallidior – паўд.-ўсх. частка еўрапейскайРасii (да верхняй Обi); E. s. ukrainae – ад Малдавii i паўд. Украiны да Волгi (раён г. Саратава i г. Самары); E. s. pyrrhuloides – ад вусця Волгi i Урала на Уда воз. Зайсан i паўн.-зах. Манголii; T. s. tschussi — ад паўн.-ўсх. Балгарыi i ўсх. Румынii да Крымаi нiжняй Волгi; E. s. reiseri – Балканы; E. s. intermedia – б. Югаславія, Італія, Сіцылія, Корсiка; E. s. witherbyi –Пiрэнейскі п-аў, паўд. Францыя, Балеары, Сардзінія, паўн. Афрыка; E. s. caspia — усх. Закаўказзе i паўн. Iран; E. s. incognita — ад г. Арэнбурга на У. Акрамя таго, некаторыя аўтары вылучаюць яшчэ 3-7 падвiдаў.

Біятоп: палосы трыснягу або асакi з адзіночнымі дрэўцамі, ускрайкi ракiтнiку i плацiны на ставах, парослыя высокай і густой травянiстай расліннасцю, а таксама кустамі і дрэвамі паблізу лугоў,балот, тарфянiкаў, берагi рэк i стаячых вадаёмаў; увосень і ўзімку — таксама на палях.

Гняздо: добра прыкрытае, у купіне асакі, на зямлi сярод травянiстых раслін або ў кусце, на кучы палак або сцёблаў асакi, часта сярод вады. Часта на галiнках вярбы цi вольхi (нават да 4 м над зямлёй). З даволі доўгіх і тоўстых лістоў травянiстых раслін, палосак лістоў трыснягу, лістоў асакі і траў, заламаных па краі, часам з дадаткам дробных галiнак. Высцілка з лістоў і сцёблаў травы з прымессю моху, карэньчыкаў, валосся i месцамi пер’я. D = 8-14 см, d = 5-7 см, H = 5-7 см, h = 2,5-5,5 см.

Яйкі: 5-6 (3-7), даволi асiметрычныя або злёгку падоўжаныя, з завостраным вузейшым канцом, светла-шэрыя з зеленаватым або блакітнаватым адценнем, светла-папялістыя або светла-карычневыя з ружовым адценнем, светла-ружаватыя, шэра-фiялетавыя, радзей алiўкава-карычневыя цi пясочныя. Плямкі і рыскі нешматлікія, падвойныя; глыбокія- светла-карычневыя або шэра-карычневыя, паверхневыя – цёмна-карычневыя або вішнёва-карычневыя, звычайна раскiданыя па ўсёй паверхнi, часам сканцэнтраваныя на адным з канцоў. Вельмi рэдка без плямак i рысак. Памеры: 20,0 х 15,0 мм (18,1-23,5 х 13,7-16,5 мм).

Арэал: Еўропа і Азія (акрамя крайняй Пн і Пд) да р. Лены, Японія, Сахалін і Камчатка, на Пдда Iрана, Цянь-Шаню i паўн. Кiтая.

Пералёты: III-IV, IX-XI. Папуляцыі з паўд. і зах. частак арэала- аселыя.

Месца зімовак: у паўд. і зах. частках арэала, а таксама на Пдад межаў арэала (Егіпет, Месапатамiя, астравы Мiжземнага м.,паўн.-зах. Афрыка).

Беларусь: звычайнына гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Два падвіды: паўн. частку краіны насяляе E. s. schoeniclus, паўд. — E. s. ukrainae.

Выразны дымарфiзм. У самца галава, горла i частка грудзей чорныя, белыя «вусы», шыя i нiз цела. Верх карычневы, надхвосце шэрае. Зімой чорны колер робiцца карычняватым. Самка з карычневай галавой i светла абведзенымi шчокамi. Грудзi i бакi цела з карычневым налётам, у рыскi. Маладыя падобныя да самкi, больш плямістыя. (Не блытаць са звычайнай стрынаткай, стрынаткай-рэмезам, снежным падарожнікам і дамавым вераб’ём). Голас: спеў — звычайна чатырохскладовае «цье-цiт-цiвiс-цiр» альбо «дзі-дзі-дзі-трі-цюрі-зіт-рі-зі». Позыў «цiе», «че», асцерагае высокiм «цiiі», падобна, як звычайны рэмез, у палёце — «тсiй». Даўжыня цела 15-17 см, размах крылаў 21-28 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Верабей| Фото 2-5- © Дз.Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: