Цецярук

Сямейства

Лацінская назва: Tetrao tetrix
Ангельская назва: Black grouse
Руская назва: Тетерев

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: T.t.tetrix — большая частка Еўропы (ад Альп, Бельгii, Ардэн i Скандынавii да р. Калымы) і Азіі; T.t.britannicus — зах. і паўн. Вялікабрытанія; T.t.viridanus — паўд.-ўсх. Расія i паўд.-зах. Сiбiр (памiж р. Дон i Iртыш). Некаторыя аўтары вылучаюць T. t. juniperorum у зах. і цэнтр. Еўропе, у гэтым выпадку T. t. tetrix займае арэал толькі ў паўн. Еўропе і ў Азіі. Акрамя таго, iснуюць яшчэ 4 падвiды.

Бiятоп: вялiкiя па плошчы негустыя бары з добра развiтым слоем ягадных кусцікаў, а таксама з групамi густога падросту і падлеску паблiзу балот, лугоў, верасовых зараснікаў альбо вялiкiх высечак. Можа займаць і саснова-бярозавыя або бярозавыя дрэвастоі паблізу палёў. У Альпах даходзіць да вышыні прыбл. 2500 м в.у.м..

Гняздо: у ямцы пад кустом альбо бураломам. Зрэдку выкарыстоўвае старыя гнёзды іншых відаў птушак на вышыні да 6 м над зямлёй. Скупая высцiлка з сухой травы i невялiкай колькасці пер’я самкі; часам з iглiцай, мохам i дробнымi галiнкамi. D = 15-24 см, H = 4-12 см.

Яйкi: 6-11 (4-16, могуць быць ад 2 самак), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, жоўта-гліністыя з шэрым адценнем; плямы ржава- або жоўта-карычневыя (глыбокiя — больш светлыя). Памеры: 50,0 х 36,0 мм (46,0-58,4 х 33,2-42,8 мм).

Арэал: у Еўропе разарваны. Англiя, Шатландыя, Альпы, лакальна ў цэнтр. i зах. Еўропе і ад Скандынавіі, цэнтр.-ўсх. і паўн. Еўропы праз Азiю да Уладзiвастока i р.Калымы.

Пералёты: аселы.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: нешматлікі, шырока распаўсюджаны від.

Самец чорна-карычневы з металічным бляскам, хвост у выглядзе лiры, чырвонае брыво. Самка — цяцерка, меншая, страката-каштанаватая, хвост з невялiкай выразкай. Маладыя да асенняга ўбору падобныя да самкi. Палёт легкi, даволi хуткi, узлятае не вышэй за кроны дрэў. Голас: У самца пад час такавання рэзкае «чу-ффы-шш», пасля таго — доўгае, меладычнае, мадуляванае балбатанне. Звычайна такуюць разам некалькi самцоў (да некалькiх дзесяткаў), i гэтыя гукі чуваць з такавішча безупынна. Самец такуе перад свiтаннем i ранiцай, з распушчанымi па баках крыламi, веерападобна разгорнутым хвастом, гарызантальна выцягнутай шыяй. Пад час такавання добра вiдаць белыя плямы пад хвастом i на крылах. Самкi прылятаюць на такавішча з цiхiм кудахтаннем «гак-гак». Увосень i ўзiмку — «йок-йок». Даўжыня цела самца 53-68 см, самкi 40-51 см, размах крылаў самца 95 см, самкi 72 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © І. Бышнеў|

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: