Курапатка шэрая

Сямейства

Лацінская назва: Perdix perdix
Ангельская назва: Partridge
Руская назва: Куропатка серая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:у Еўропе: P. p. perdix — паўн., цэнтр. і паўн.-ўсх. Еўропа; P. p. sphagnetorum — лакальна ў Галандыi i паўн.-зах. Германii; P. p. hispaniensis — Пiрэнейскi п-аў; P. p. italica — Апенінскі п-аў; P. p. lucida — ад прыбалтыйскіх краін і Беларусі да Анежскага воз. і р.Волгі; P. p. robusta — ад Фінляндыі праз паўн. Расію да Алтая, р.Іртыш і Табольска; P. p. canescens – М. Азія, Каўказ праз паўн.-зах. Іран да Туркменii; P. p. arenicola — на У ад Волгі да Казахстана.

Бiятоп:палі (ахвотней з групамi кустоў на межах), лугi i ўзгоркi з высокай раслiннасцю, стэпы і лесастэпы, маладыя лясы (5-15 гадоў), дзюны, берагі рэк і азёр. На Каўказе пранікае далінамі ў горы да вышыні прыбл. 2700 м в.у.м.

Гняздо:у ямцы, высланай сухой травой і лісцем (спарадычна пер’ем самкi) у выглядзе правiльнага паўшар’я, схаванае сярод раслiн (у сельскагаспадарчых пасевах звычайна на межах, у канюшыне, люцэрне, радзей у збожжы). D = 14-25 см, d = 12-22 см, h = прыбл. 2-8 см.

Яйкi:10-20 (4-29, кладкі большыя за 24 яйкі — ад 2 самак), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, шэра-алiўкавыя альбо карычнева-алiўкавыя з моцным бляскам. Памеры: 35,0 х 27,0 мм (32,0-39,0 х 24,0-29,0 мм).

Арэал:Еўропа (акрамя Пн і цэнтр.-паўд. часткі Пірэнейскага п-ва), М. i цэнтр. Азiя.

Пералёты:аселая, цэнтральна-азiяцкiя папуляцыi рэгулярна мiгрыруюць у больш цёплыя раёны.

Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала.

Беларусь:звычайны аселы і часам качуючы від, але з вельмі зменлівай колькасьцю па гадах. Належыць да падвідуP. p. lucida, але у заходняй частцы могуць сустракацца птушкі пераходнай да P. p. perdix формы.

Карычнева-папялістая, з каштанавага колеру плямай на грудзях, якая больш выразная ў самцоў i адсутнiчае ў маладых. У палёце бачныя рулявыя ржавага колеру. На асцерагаючы, прарэзлiвы крык усе птушкі чародкай узлятаюць амаль адначасова. Калi небяспеку вiдаць здаля, хутка i скрытна адбягаюць. Голас: пад час такавання i позыў — хуткае i прарэзлiвае «кiрр-рiк… кіір-рік», асцерагаючы — кароткае «трiп-трiп», успуджаныя — «пі-лік, пі-лік, пі-лік». Даўжыня цела 28-35 см, размах крылаў 45-55 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © М. Верабей

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: