Перапёлка

Сямейства

Лацінская назва: Coturnix coturnix
Ангельская назва: Quail
Руская назва: Перепел

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: С. с. соturnix — Еўропа, паўн. Афрыка, цэнтр. Азія; C. c. confisa — Канары i Мадэйра; C. c. conturbans — Азоры; C. c. inopinata — А-вы Зялёнага Мыса. Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 2 падвiды.

Бiятоп: адкрытыя тэрыторыі без дрэў і кустоў, ахвотней на сухіх і добра праграваемых сонцам месцах з нізкай расліннасцю, таксама палі (ахвотней бабовыя, у бураках i просе), радзей — сухiя лугi, стэпы, вельмi рэдка — балоты.

Гняздо: у ямцы пад прыкрыццем раслiннасцi або каля асновы вялікай груды зямлi, звычайна ў пасевах або на лузе; высцiлка даволі грубая, з няшчыльна ўкладзенай сухой травы (падобная, як у асновы гнязда), на лугах — з прымессю моху. D = 12-16 см, d = 7-13,5 см, H = 2,5 — 6 см (як i таўшчыня высцiлкi).

Яйкi: 7-12 (6-18), крыху падоўжаныя, белаватыя, крэмава- альбо карычнева-жоўтыя. Плямы чорныя, шакаладнага колеру, чырванаватыя або бурыя, 2 тыпаў: 1) дробныя, густыя i нерэгулярна размешчаныя; 2) вялiкiя, рэдкiя, нерэгулярнай формы. Памеры: 32,0 х 23,0 мм (25,0-34,0 х 21,0-25,0 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя Пн), а таксама паўд. і ўсх. Афрыка i Мадагаскар.

Пералёты: IV-V, (VIII) IX-X. Папуляцыi ў паўд. частцы арэала аселыя.

Месца зiмовак: Афрыка (большасць на Пд ад Сахары — ад Сенегала да Судана, таксама ў Кеніі і Эфіопіі), частка зімуе ў басейне Міжземнага м. i ў паўд. Азiі. Нешматлікая – у Германii, Ірландыі, Вялікабрытаніі.

Беларусь: звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Карычнева-рыжая з падоўжанымi крапiнамi, светлыя брыво і паласа на версе галавы, у самца чорнае горла. Перапёлку лёгка пачуць, але цяжка ўбачыць, паколькi яна ўзлятае выключна рэдка і вельмi добра затойваецца. У палёце падобная да невялiчкай курапаткі. Голас: у самца моцнае «пiт-пi-лiт», зблізку таксама «хва-вааа… хва-вааа…», у самкi цiхае хрыплае «цюрюрюю», кудахтанне «квiп-квiп». Даўжыня цела 16-21 см, размах крылаў 32-39 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: