Коўра вялікая

Сямейства

Лацінская назва: Podiceps cristatus
Ангельская назва: Great crested grebe
Руская назва: Поганка большая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: у Еўропе толькi Р. с. сristatus Еўропа i Цэнтр. Азiя да Манголii i Карэi; P. c. infuscatus — лакальна ваўсх., паўд. i зах.-цэнтр. Афрыцы; P. c. australis — паўд. Аўстралiя, Тасманiя, паўд. частка Новай Зеландыi.

Бiятоп: вадаёмы са стаячай вадой за выключэннем вельмi малых па плошчы азёр i сажалак.

Гняздо: плаваючая недалёкаад краю трыснягу вiльготная куча з гнiючых водных раслiн. Можа гняздзіцца ў калоніях. D = 42-65 см, d = 12-18 см, Н = 45-60 см, Н надводнай часткi = 3-5 см.

Яйкi:3-5, з аднолькавазавостранымi канцaмi, белыя. Памеры: 53,0 х 36,0 мм (46,0-59,0 х 32,0-36,0 мм).

Арэал:разарваны. Еўропа без паўн.-ўсх., зах. і паўн. Скандынавii, праз Расiю, М.Азiю i краiны Б.Усходу да Карэйскага п-ва; паўн.-зах. Афрыка i на Пдад Сахары, паўд.-ўсх. Аўстралiя, Новая Зеландыя i Тасманiя.

Пералёты:II-IV, VIII-XI. У Афрыцы i Аўстралii аселы.

Месца зiмовак: зах. i паўд. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя (узбярэжжа Кiтая, Японiя).

Беларусь:звычайны на гнездаваннi пералётны, транзітна мігрыруючыi ў невялiкай колькасцi зiмуючы вiд.

У гнездавым апярэнні 2 чубы і ржавыя «бакенбарды», белыя грудзі і ніз цела. У зімовым апярэнні чубы слаба вызначаныя, «бакенбарды» знікаюць, над вокам белая палоска, белы бок галавы, чырванаватая дзюба (параўн. з 49). Маладыя птушкі да канца лета маюць на спіне і баках галавы цёмныя, падоўжныя палоскі (параўн. з 49). У палёце доўгая, тонкая шыя з вялікай галавой, зверху на цёмных крылах белае люстэрка і трохвугольная белая пляма. Голас: гучнае, хрыплаватае «керрр, оррр, кек, крруа». Маладыя пішчаць «бі-бі-бі». Даўжыня цела 46-61 см, размах крылаў 81-90 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © А. Нестеров

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: