Коўра шэрашчокая

Сямейства

Лацінская назва: Podiceps grisegena
Ангельская назва: Red-necked grebe
Руская назва: Поганка серощекая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: Р. g. grisegena — Зах. Еўропа, зах. i паўд.-зах. Азiя; P. g. kolboelli — усх. Расiя, Маньчжурыя, паўн. Японiя, зах. Канада, паўн.-зах. ЗША.

Бiятоп: вялiкiя рыбныя сажалкіз палоскамi трыснягу, а таксама неглыбокiя азёры і невялікія вадаёмы.

Гняздо:плаваючае з краю або ў паласе трыснягу. Вiльготная куча з гнiючых водных раслiн. D = 40-45 см, d = 16-20 см, Н = 35-48 см, Н надводнай часткi = 3-4 см.

Яйкi:4-5, з аднолькаватупымi канцамi, белыя, часам з жаўтаватым адценнем. Памеры: 50,0 х 34,0 мм (46,0-58,0 х 30,0-35,0 мм).

Арэал: разарваны; цэнтр. i ўсх. Еўропа да Казахстана, усх. Азiя, Паўн. Амерыка.

Пералёты:III-IV, VIII-XI.

Месца зiмовак: Брытанскiя а-вы, Мiжземнае, Чорнае i Каспiйскае м., Казахстан, усх. Азiя, узбярэжжа Паўн. Амерыкi.

Беларусь:вельмi рэдкi, спарадычны на гнездаваннi пералётны i пралётны вiд.

У гнездавым апярэнні рудая шыя і белая шчака, у зімовым апярэнні шыя шараватая, адсутнічае белае брыво (ёсць у вялікай коўры), жоўтая дзюба. Апярэнне маладых падобнае на зімовы ўбор. Маладыя, а таксама дарослыя птушкі ў зiмовым уборы падобныя на вялікую коўру ўзімку. Голас: гучны рогат, падобны на ржанне жарабяці. Акрамя гэтага, прарэзлівае «кек, кек». Даўжыня цела 40-50 см, размах крылаў 72-85 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Marek Szczepanek

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: