Олуша паўночная

Сямейства

Лацінская назва: Morus bassanus
Ангельская назва: Gannet
Руская назва: Олуша северная

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае. Да нядаўняга часу вылучалi: М. b.bassanus — з абодвух бакоўАтлантыкi; M. b. capensis — атлантычнаеўзбярэжжа паўд. Афрыкi; M. b. serrator — узбярэжжы паўд. iўсх. Аўстралii, Тасманii, Новай Зеландыi. Зараз iснуюць як самастойныя вiды.

Бiятоп: высокiя, абрывiстыя скалы па-над берагамi мораў i акiянаў, адкрытыя воды.

Гняздо: у калонii, на зямлi або скальных выступах на абрывiстых узбярэжжах, выслана водарасцямі з прымессю наземных раслiн. Выш. 30-60 см (больш старыя — да 2 м).

Яйкi: 1(2), авальныя, падоўжаныя. Адразу пасля адкладкi блакiтнаватыя, пакрытыя белым вапнавым налётам, якi пад час наседжвання знiкае, а на яйку з'яўляюцца бураватыя плямкi. Памеры: 78,0 х 53,0 мм (53,5-87,5 х 37,0-54,0 мм).

Арэал:паўн. Атлантыка (Нарвегія, Брытанскiя, Шэтландскія, Фарэрскія і Нармандскія а-вы, Iрландыя, Iсландыя, Лабрадор, Ньюфаўндленд, Канада).

Пералёты: пералётны, часткова качуе. Сустракаецца на Шпiцбергене, в-ве Мядзведжым, у Люксембургу, Фiнляндыi, Эстонii, Латвii, Лiтве, Польшчы, Чэхii, Аўстрыi, Балгарыi, на Азорах, А-вах Зялёнага Мыса.

Месца зiмовак: каля берагоў паўн.-зах. Афрыкi i зах. Еўропы, на Атлантыцы, Паўночным i Мiжземным м.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від, адзначана аднойчы ў Смалявіцкім раёне.

Дарослыя белыя, з жоўтай галавой і чорнымі канцамі крылаў. Хвост клінаваты. Маладыя птушкі бура-карычневыя. У пераходным уборы белыя з карычневымі плямамі. Голас: толькі ў месцах гнездавання хрыплы крык «арра, вррраў». Даўжыня цела 87-100 см, размах крылаў 165-185 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Andreas Trepte

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: