Баклан вялікі

Сямейства

Лацінская назва: Phalacrocorax carbo
Ангельская назва: Cormorant
Руская назва: Баклан большой

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: Рh. с. carbo — Iсландыя, Фарэры,Брытанскiя а-вы, Нарвегiя, наваколле Мурманска, Рh. с. sinensis— паўд. i цэнтр. Еўропа. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 4 падвiды.

Бiятоп: азёры, рыбныя сажалкі, вялікія рэкі, лагуны, прыбярэжныя вадаёмы мораў. Гнездавы біятоп: старыя дрэвастоi паблізу вялiкiх па плошчы вадаёмаў, астравы, парослыя дрэвамі, часам калоніі на зямлі або скалах.

Гняздо: у калонii, з галiн, на высокiх дрэвах або на зямлі, выслана зялёными лiстамi дрэў або воднымi раслiнамi. D = 60-70 см, d = 30-40 см, Н = прыбл. 80 см (да 1м). Часам займаюць гнёзды чапляў.

Яйкi: 3-6, моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бледна-блакiтна-зеленаватыя, густа забруджаныя белым вапнавым налётам, а таксама з карычневымi плямкамi ад водных раслiн высцiлкi. Памеры: 65,0 х 41,0 мм (57,0-71,0 х 37,0-49,0 мм).

Арэал:Iсландыя, Фарэрскія а-вы, Ірландыя, Брытанскiя, Шэтландскія і Аркадскія а-вы, паўн. Францыя, Галандыя, Германія, Данія, Скандынавія, паўд. i цэнтр. Еўропа, М. Азія, лакальна ў цэнтр., усх. i паўд. Азii, Iндыя, Кiтай, Японiя, Лабрадор, Грэнландыя, Новая Шатландыя, усх. частка Паўн. Амерыкi, паўн., паўн.-ўсх., трапiчная i паўд. Афрыка, Аўстралiя, Тасманiя, Новая Зеландыя, а-вы Чатэм.

Пералёты: II-III, VIII-IX. Рэгулярныя пералёты прадпрымаюць толькi цэнтральна-еўрапейскiя, амерыканскiя, цэнтральна- i ўсходнеазiяцкiя папуляцыі. Астатнiя аселыя.

Месца зiмовак: басейн Мiжземнага м., Францыя, Галандыя, Швейцарыя, паўд. Азія, М. Азiя, Б. Усход.

Беларусь: з канца 1980-х гадоў гнездаванне і хуткі рост колькасці, г.ч. у паўд. частцы, распаўсюджанне на Пн; зараз — лакальна па ўсёй тэрыторыі.

Вялікіх памераў, чорна-карычневы з металічным бляскам. Белае горла і шчокі, белаватыя бакі галавы і шыі (атлантычны падвід з чорнай галавой). У гнездавы перыяд з’яўляюцца белыя плямы на баках тулава. Маладыя з белым нізам тулава, галава, шыя і верх цела бура-чорныя без бляску. Голас: каля гнязда каркаючы — «гррытт-гррот-геррур» і «корк-кра-гот». Даўжыня цела 80-100 см, размах крылаў 125-160 см. Самка меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © В. Кашчэеў| Фота 2- © Т. Раманава| Фота 3- © Т. Раманава| Фота 4- © П. Пінчук

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: