Пелікан ружовы

Сямейства

Лацінская назва: Pelecanus onocrotalus
Ангельская назва: White pelican
Руская назва: Пеликан розовый

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: кантынентальныя вадаёмы з берагамi, якiя зараслi трыснягом i кустамi, асаблiва імкнуцца да рачных дэльт.

Гняздо: у калонii. Утаптаная куча з сухой надводнай раслiннасцi (галоўным чынам трыснягу), а таксама сухой травы. D = 1,5-3,0 м.

Яйкi: 2-4, падоўжаныя, амаль элiптычныя; белыя з мазкамі вапны. Памеры: 89,0 х 57,0 мм (80,0-112,0 х 50,0-75,0 мм).

Арэал:разарваны, від пашыраны лакальна. Балканы, Чорнае i Каспiйскае м., Аральскае воз.(Казахстан), Б. Усход, некаторыя тэрыторыi паўд. Азii, паўд.-ўсх. Афрыка.

Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя (II-IV, XI). Нерэгулярна залятае ў розныя еўрапейскiя краiны (Іспанію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Мальту, Беларусь, Венгрыю, Расію — наваколле Сант-Пецярбурга).

Месца зiмовак: Балканы, М. Азія, Б. Усход, паўд. Азiя (Персiдскi залiў, Бiрма), трапiчная Афрыка.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Вялікая, нязграбная птушка, з белым цялеснага адцення апярэннем і чорнымі канцамі крылаў. У палёце знізу тылавы край крыла чорны. Ногі аранжавыя. Маладыя бура-шэрыя. Цёмная шапачка на галаве клінам находзіць на пачатак дзюбы. Дарослае апярэнне набывае на трэцім годзе жыцця (на другім годзе жыцця пасля першай лінькі ўбор белы). Голас: глыбокае, рэдкае і ціхае пакашліванне і мурлыканне. Даўжыня цела 140-175 см, размах крылаў 245-360 см. Самка меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Rui Ornelas

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: