Чапля-лазянік

Сямейства

Лацінская назва: Ixobrychus minutus
Ангельская назва: Little bittern
Руская назва: Выпь малая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: у Еўропе толькi I. m. minutus — Еўропа (акрамя Пн), паўн. Афрыка, М. Азiя, ад Iрана да паўн.-зах. Iндыi i Казахстана. Акрамя таго, iснуюць яшчэ 4 падвiды.

Бiятоп: густыя зараснікі над берагамi кантынентальных вадаёмаў паблізу лугоў, а таксама ўчасткi трыснягу з групамi кустоў.

Гняздо: у густых кустах, на паваленых дрэвах, радзей у трыснягу, ажурнае i спружынiстае, з галiнак, укладзеных спiральна да цэнтра (часам скупа выслана лiстамi водных раслiн). D = 17-25 см, d = 5-10 см, H = 10-12 см (новае гняздо) да 5-7 см (пад канец наседжвання), h = прыбл. 2,5 см.

Яйкi: 5-9, авальныя, амаль з аднолькавымi тупымi канцамi, белыя (часам з блакiтнавата-зялёным адценнем), часта з больш тоўстымі ўчасткамі з вапны. Памеры: 34,0 х 26,0 мм (31,0-39,0 х 23,0-28,0 мм).

Арэал:разарваны. Еўропа (акрамя Пн), паўд.-зах. частка Азiі, паўд. ўзбярэжжа Аўстралii, астравы i паўд.-ўсх. ўзбярэжжы Новай Гвiнеi, Афрыка на Пд ад Сахары, Мадагаскар, паўн. Афрыка – толькі лакальна.

Пералёты: IV-V, VIII-X. Паўднёвыя папуляцыi аселыя. Пералёты ўначы.

Месца зiмовак: у Афрыцы на Пд ад Сахары, а таксама на Пд гнездавога арэала.

Беларусь: Шырока распаўсюджаны, але даволі рэдкі на гнездаванні від.

У самцоў ніз цела і верхнія крыючыя крылаў палевыя, галава, спіна і канцы крылаў чорныя з зялёным бляскам. Самкі палева-каштанавыя з цямнейшымі палосамі на шыі, грудзях і жываце. Дзюба жоўтая. Маладыя падобныя да самак, але з больш выразнымі палосамі і больш плямістыя. Голас: шлюбны голас самцоў — кароткія, ціхія «вру-хуў-прумб», якія ён выдае з інтэрвалам у некалькі секунд. Акрамя гэтага, «ке-ке-ке-ке-кек» або гарлавое «гет-арк». Даўжыня цела 33-38 см, размах крылаў 50-58 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © А. Несцераў| Фота 2- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: