Шэры жаўрук

Сямейства

Лацінская назва: Calandrella rufescens
Ангельская назва: Lesser short-toed lark
Руская назва: Серый жаворонок

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: C. r. apetzii — паўд. Іспанія; C. r. henei— Паволжа, зах. Сібір; C. r. pseudobaetica — зах. раёны Каспійскага м., паўд. Каўказ да паўд. Ірана; C. r. rufescens — Тэнерыфэ; C. r. polatzeki — Гран-Канарыя і Ланжарот, акрамя таго вылучаюць яшчэ 4 падвіды.

Біятоп: сухія адкрытыя тэрыторыі, парослыя рэдкай стэпавай расліннасцю, каля вадаёмаў або балот (часцей за ўсё на чырвоных глебах).

Гняздо: у ямцы каля ясновы курціны травы або кучкі зямлі; з ажурным дном. Са сцёблаў, лістоў і карэнчыкаў травяністых раслін, звычайна на вельмі завялых. d = 5,5 — 6,5.

Яйкі: 3-5 (2-7), крыху падоўжаныя з моцна завостранным вузейшым канцом. Фон белаваты, жаўтаваты, пясочны або шэра-зеленаваты, глыбокія плямы светла- або шэра-карычневыя, паверхневыя — цёмна-фіялетавыя.  Памеры: 19,5х14,5 мм (17,5 — 24,0 х 13,0 — 16,0).

Арэал: разарваны; паўд. Іспанія, ад паўд. украіны і Расіі праз цэнтр. Азію (з Манголіяй і Кітаем), на У да Карэі, Б. Усход, усх. раёны М. Азіі і ад Каўказа да Афганістана, паўн. Афрыка.

Пералёты: II-III, X-XI. Аселы і качуючы ў паўд. частцы арэала. У Еўропе сустракаецца: у Вялікабрытаніі, Ірландыі, Францыі, Германіі, Нарвегіі, Швецыі і інш.

Беларусь: велімі рэдкі залётны від. Першая рэгістрацыя 8 лістапада 2020 г. у Навагрудскім раёне.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Юр. Шашэнька

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: