Таўстадзюбая пячураўка

Сямейства

Лацінская назва: Phylloscopus schwarzi
Ангельская назва: Radde's warbler
Руская назва: Толстоклювая пеночка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: не мае.

Біятоп: прарэджаныя невялікія змешаныя або лісцёвыя лясы з добра развітым падростам і травяністай наземнай расліннасцю. У вялікіх лясных масівах толькі па краях. Трымаецца ў кронах дрэў толькі ў час гнездавання і ў якасці месцаў спеваў; на ўскрайках палян, зарослых пасля пажару мясцінах і г.д., лесапасадкі ўздоўж рэк, зараснікі вербаў па берагах азёр і астравоў.

Гняздо: у густых кустах на вышыні да 1 м або ў купіне травы. Шарападобнае з адтулінай зверху. Знешняя частка з дробных галінак елкі і сцёблаў травяністай расліннасці, ўнутраная — з тонкай травы або іншых травяністых раслін, вельмі шчыльна сплеценых паміж сабой, якія ўтвараюць тоўсты слой; уваходная адтуліна старанна аплецена дробнымі траўкамі. D = 9-13 см, дыяметр адтуліны прыбл. 3,5 см.

Яйкі: 5 (4-6), белыя са светла-карычневымі плямкамі, больш густымі вакол шырокага канца. Памеры: 18,0 х 13,5 мм.

Арэал: ад паўд. Сібіры ад Навасібірска і ўсх. Алтая праз даліну р. Амур да Сахаліна і Японскага мора, на Пд — паўн.-ўсх. Кітай, паўн. Карэя.

Пералёты: вандроўныя V (VІ), VIII-IX (X). Спарадычна залятае ў Еўропу.

Месца зімовак: Паўд. Кітай, Індакітай, Малайскі п-аў.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Упершыню адзначаны 27 верасня 2021 г. на станцыі кальцавання «Сасновы бор» у Расонскім р.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Дз. Кіцель

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: