Арол-вужаед

Сямейства

Лацінская назва: Circaetus gallicus
Ангельская назва: Short-toed eagle
Руская назва: Змееяд

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: у Еўропе толькi С. g. gallicus — паўн. Афрыка, паўд. i ўсх. Еўропа, на У да воз. Балхаш i Iрана; C. g. heptueri — Iндыя i Зондскi арх.

Бiятоп: у паўн. частцы арэала — вялiкiя па плошчы старыя i вiльготныя лясы паблiзу балот і лугоў. На Пд — сонечныя, сухія, скалістыя і пясчаныя тэрыторыі з лясамі, лесапаркамi, сухімі кустамі (напр., макія). У гарах — да 1600-2000 м в. у. м. Узімку — падножжы гор, паўпустыні, саванны і нават сельскагаспадарчыя тэрыторыі.

Гняздо: высока на дрэвах, звычайна ў сярэдняй частцы кроны ў развiлцы галiн, на вышыні 3-7 м над зямлёй (у выключных выпадках да 25 м), толькі выпадкова на скалах або зямлі. Пабудавана з некалькiх слаёў плоска складзеных галiн, часта прасвечвае знiзу. Высцiлка адсутнiчае, але па краях гнязда ляжаць свежыя галiнкi розных памераў. Часам займае гнёзды іншых птушак. D = 45-138 см, d = 35-50 см, h =13-21 см.

Яйкi:1, звычайна з аднолькавымi тупымi канцамi, радзей — крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя без бляску з зялёным прасветам. Памеры: 74,5 х 60,0 мм (67,5-81,0 х 50,4-64,6 мм).

Арэал:паўд., цэнтр. i ўсх. Еўропа, ад М. да Сярэд. Азii i Iндыi ўключна, паўн. Афрыка.

Пералёты:ІІІ-IV(V), (VІІІ) IX-X (ХІ).

Месца зiмовак: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — зiмуюць у паўн.-ўсх. i цэнтр.-зах. Афрыцы i паўд. Азii (галоўным чынам на Індыйскім субкантыненце).

Беларусь: рэдкі, месцамі адносна нешматлікі пералётны від.

Ад меншых за яго канюхоў i асаеда адрознiваецца вялiкай галавой. Палоска на грудзях i шыi ў светлых асобiн слаба бачная. Ногi папялістыя. Маладыя больш цёмныя, на сподзе цела больш рысак. Палёт павольны, спакойны, з гарызантальна распасцёртымі крыламі. Голас: звонкае «м’ю-ок», або працяглае «хіій-о, хіій-о» моцнае «ок-ок-ок» i хрыплае «хро-iій». Даўжыня цела 62-67 см, размах крылаў 170-185 см. Самка крыху большая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1 - © Павел Лычкоўскі, фота 2 - © Ion Ruiz

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: