Казарка канадская

Сямейства

Лацінская назва: Branta canadensis
Ангельская назва: Canada goose
Руская назва: Казарка канадская

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: у Еўропе iнтрадуцыравана B. c. canadensis, таксама можа іB. c. maxima. Залятаюць B. c. canadensis, B. c. parvipes iB. c. hutschinsi.

Бiятоп: балоцiстая тундра недалёка ад марскiх узбярэжжаў, у Вялікабрытаніі вадаёмы са стаячай вадой і зарастаючымі астравамі, а таксама розныя вільготныя тэрыторыі, у Феннаскандыі – скалістыя ўзбярэжжы і вялікія азёры. Зiмуе ў прыбярэжнай зоне мораў, радзей на вялiкiх кантынентальных вадаёмах.

Гняздо: у невялікай калонii, на востраве або марскiм беразе (часта паблiзу прыморскiх азёр), у паглыбленнi сярод высокай травы або памiж адзiночнымi кустамi. Аснова з сухой травы, з пачаткам наседжвання багатая высцiлка з цёмнага пуху. d паглыблення = 20-25 см.

Яйкi: 5-8, жаўтавата-белыя, памеры: 85,0-86,0 х 54,5-57,0 мм.

Арэал:Паўн. Амерыка. Iнтрадуцыравана ў Англii, Шатландыi, Скандынавіі, горнай Баварыі. Апошнім часам гняздзіцца таксама ў Галандыі, Бельгіі, Францыі, Даніі, Iрландыi, Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі. Інтрадуцыравана таксама ў Новай Зеландыi.

Пералёты: часткова аселая, часткова пералётная (IV-V, IX-XI). У зах. Еўропу спарадычна залятае з Паўн. Амерыкi. У Еўропе пералётныя галоўным чынам папуляцыi з Фенаскандыi.

Месца зiмовак: паўд. i цэнтр. часткi Паўн. Амерыкi. Еўрапейскiя папуляцыi — часткова ў межах гнездавога арэала або паўд.-зах. ўзбярэжжа Балтыкi i Паўночнага м.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від; адзначаны на зімоўцы.

Палавы дымарфізм адсутнічае. Карычнева-бурая з чорнай шыяй, галава з белымі шчокамі. На пералётах ляцяць клінам або ў лініі. Голас: гучнае, двухскладовае «а-хонг» (другі склад больш расцягнуты і высокі). Даўжыня цела 100 см, размах крылаў 190 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Taxiarchos228

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: