Казарка белашчокая

Сямейства

Лацінская назва: Branta leucopsis
Ангельская назва: Barnacle goose
Руская назва: Казарка белощекая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: марскія ўзбярэжжы і скальныя абрывы ў травянiстай тундры недалёка ад вадаёмаў; у паслягнездавы перыяд: марскiя ўзбярэжжы (радзей вялiкiя кантынентальныя вадаёмы).

Гняздо: пераважна ў калонii на скальных выступах, абрывах i да т.п. Чашападобнае, у паглыбленнi, выслана мохам, лішайнікамі, сцёбламі травянiстых раслiн i пухам; без прыкрыцця. d = прыбл. 25 см.

Яйкi: 3-5, белыя (свежыя яйкi; пад час наседжвання — жаўтаваты налёт). Памеры: 74,5 х 47,5 мм (68,5-83,0 х 46,0-54,0 мм).

Арэал:п-аў Канін, Новая Зямля, ўзбярэжжы Швецыі, Фінляндыі і Эстоніі, Свальбард, Вялікабрытанія, Ісландыя, усх. ўзбярэжжы Грэнландыi.

Пералёты: IV-V, IX-X.

Месца зiмовак: узбярэжжы Паўночнага м., Брытанскiх а-воў, Галандыя, еўрапейскiя i амерыканскiя ўзбярэжжы Атлантыкi.

Беларусь: вельмі рэдкі ў час транзітных міграцый від.

Палавы дымарфізм адсутнічае. Падобная да светлага падвіду чорнай казаркі, але з белай галавой з цёмным верхам, аднолькава чорнай шыяй і з больш папялістым адценнем зверху цела. На пералётах ляцяць звычайна ў чародах зменлівай формы і памераў. Голас: хутка паўтараемае гаўклівы «гнак» альбо хрыплае гагатанне «грегрегре». Даўжыня цела 58-70 см, размах крылаў 130-145 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © В. Коваленок

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: