Пастушок

Сямейства

Лацінская назва: Rallus aquaticus
Ангельская назва: Water rail
Руская назва: Пастушок

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: R. a. aquaticus — Еўропа;R. a. hibernans — Iсландыя i Фарэрскiя а-вы (на Ісландыі, верагодна, ужо не гняздзіцца).

Бiятоп: плыткiя вадаёмы з плаваючай раслiннасцю, невялiкiмi вокнамi адкрытай вады, а таксама зонамi густой надводнай раслiннасцi, забалочаныя лугі. У Балгарыі адзначаўся ў гарах да вышыні 1700 м в.у.м.

Гняздо: у купіне пад прыкрыццем густой раслiннасцi (часта ля куста) паблiзу вады. Няшчыльны шар у выглядзе стажка з сухiх лiстоў і сцёблаў надводных раслiн, часта так размешчаны сярод расліннасці, што зверху нябачны. D = 13-25 см, d = 11-19 см, H = прыбл. 15 см, h = прыбл. 7 см.

Яйкi: 7-10 (5-16), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белаватыя, крэмавыя або пясочна-жоўтага колеру з чырванаватым або блакiтнаватым адценнем. Глыбокiя плямы рэдкiя, больш густыя на шырокім канцы, чырвона-карычневыя альбо папялістыя з фіялетавым адценнем; паверхневыя — большага памеру, бурыя або ржавыя. Памеры: 35,0 х 26,0 мм (31,0-39,0 х 24,0-27,0 мм).

Арэал: разарваны, Еўропа (акрамя Пн), паўд., цэнтр. i ўсх. Азiя.

Пералёты: III-IV, VIII-XI, адзiнкавыя асобiны застаюцца на зiмоўку. Заходне- i паўднёваеўрапейскiя папуляцыi аселыя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, паўд.-зах. Еўропа, басейн Міжземнага м., Сінай, М. i паўд. Азiя.

Беларусь: нешматлікі пералётны і транзітна мігрыруючы від. Адзінкава адзначаецца на зімоўцы.

Доўгая, чырвоная, злёгку загнутая ўніз дзюба, белае падхвосце, ногi бледна ружаватыя з доўгiмi пальцамi. Маладыя менш кантрастныя, з шэра-крэмавай дзюбай. Птушаняты ў чорным пуху са светлай дзюбай. Голас: шлюбны — «гiоп-гiоп-гiоп», па-за тым — падобны да вiскату свiннi — «квii», або «уіт-уіт-уіт-уіт», а таксама разнастайныя іншыя свiсты, вiскат i рохканне. Даўжыня цела 22-30 см, размах крылаў 36-45 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Дз. Якубовіч | Фота 2- © Т. Раманава

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: