Як дапамагчы параненай птушцы?


Догляд за параненай дзікай птушкай – адказная і клопатная справа, да таго ж яна адчувае вялікі стрэс, калі яе ловяць і змяшчаюць у незнаёмыя ёй умовы. Таму перш чым падбіраць птушку, узважце ўсе за і супраць. Якія шанцы, што вы дапаможаце ёй, супраць рызыкі, што зробіце горш?

Как помочь раненой птице? (Читать этот текст на русском)

 бусел

Да каго звяртацца

Праверце, ці знаходзіцца птушка ў Пераліку відаў дзікіх жывёл, адлоў якіх у мэтах утрымання і (або) развядзенне ў няволі ажыццяўляюцца без дазволу.

Вызначыць птушку можна на сайце guide.florafauna.by або з дапамогай мабільнага вызначальніка для Android.

Калі яе ў пераліку няма, трэба звяртацца ў раённыя і гарадскія інспекцыі Мінпрыроды. Спецыяліст вырашыць, што рабіць з траўмаванай птушкай. Таксама можна звяртацца ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэтыя органы склікаюць камісію, якая вырашае, што рабіць з птушкай далей.

Калі вы забераце такую дзікую птушку самавольна, за гэта прадугледжаная адказнасць мінімум да 20 базавых велічыняў (для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 50, для юрыдычных асобаў – да 500).

Паводле заканадаўства меры рэагавання па аказанні дапамогі дзікай жывёле павінен прыняць мясцовы выканаўчы і распарадчы орган: пры такіх органах створаны адпаведныя камісіі. Таксама, калі дзікая жывёла знаходзіцца ў бядзе або пагражае жыццю і здароўю людзей, можна звяртацца ў дзяжурныя службы міліцыі ці выратавальнікаў (мясцовыя органы МУС і МНС).

Параненай птушцы могуць дапамагчы валанцёры або ветэрынары.

Мінпрыроды папярэджвае: звяртайцеся да спецыялістаў, не спрабуйце самастойна дапамагчы дзікай жывёле, павялічваючы яго і без таго высокі стрэс і рызыкуючы сваім здароўем (жывёла можа быць хворая на шаленства ці іншую заразную хваробу).

Ветэрынары-арнітолагі ў Мінску

Папярэдне абавязкова пазвані ветэрынарам, раскажы пра сітуацыю і ўдакладні, ці змогуць яны дапамагчы.

  • Ветэрынар Рыгор Чагадаеў, Мінск,  вул. Мантажнікаў, 9: +375 (29) 369-62-69 (могуць прыняць толькі ў экстраных выпадках)
  • Ветэрынар Дзмітры, Мінск, вул. Цнянская, 12 : +375 (29) 618-19-00 

Кантакты іншых ветэрынараў па птушках могуць падказаць у Тэлеграм-чаце «Ціў-ціў«.

Валанцёрская дапамога птушкам

Паранены вераб'іны сычык.

Вераб’іны сычык з ЧМТ, якога ў выніку выхадзілі і адпусцілі на волю. Фота Ірыны Траяноўскай

Як дапамагчы свіргуляняці? Падрабязную інфармацыю знойдзеш у групе vk.com/strizh_by. Таксама можаш скарыстацца памяткай.

Як дапамагчы галубяняці? Звяртайся па параду да Зоі Кенько — ibick@mail.ru

Знайсці валанцёраў можна ў абмеркаваннях на старонцы УКантакце.

Цэнтр дапамогі для дзікіх жывёл «Сірын» пад Мінскам:

+375 (29) 191-38-78 (Ірына)

Прыватная ўстанова “Ахова прыроды” пад Асіповічамі

+375 (29) 662-16-18 (Аляксандр і Жанна) 

У Магілёве можна паспрабаваць звярнуцца ў заасад, папярэдне пазвані, бо не заўсёды і не ўсіх яны могуць прыняць: +375 (44) 559-17-39, +375 (222) 78-09-94. Таксама можна пашукаць дапамогі ў Гродзенскім заапарку: +375 (152) 622912).

Як зразумець, што птушка параненая?

Калі птушка не злятае, не хаваецца, млявая, цягне крыло, кульгае альбо закідае галаву, то хутчэй за ўсё яна паранена і ёй не выжыць без вашай дапамогі.

Калі вы бачыце птушаня на зямлі – хутчэй за ўсё, гэта подлетак. Яго не трэба забіраць: пра яго паклапоцяцца бацькі. Калі ўжо забралі – тэрмінова вярніце птушаня туды, дзе ўзялі, пажадана пасадзіўшы на галіну ці брылёк пад’езда ці дах гаража, каб па вашым паху яе не знайшлі кот або сабака.

Дапамога трэба толькі птушанятам свіргулёў– іх бацькі не выкармяць па-за гняздом.

Што рабіць, убачыўшы подлетка?

Слеток дрозда. Что делать, если увидел птенца-слетка?

Малады дрозд. Фота Паўла Аляксеева

Як дапамагчы параненай птушцы? 

Спачатку птушку трэба злавіць. Калі яна ў стане лётаць, бо ў яе дробныя траўмы або параненая нага, то злавіць яе можа быць цяжка.

Лавіць і трымаць птушку трэба акуратна, каб не пашкодзіць ёй яшчэ больш. Маленькіх птушак памерам да дразда можна трымаць у адной руцэ. Пакладзіце руку на птушку, каб яе галава апынулася паміж вашым паказнікам і сярэднікам, — астатнія пальцы натуральным чынам абхопяць крылы, шчыльна трымаючы птушку.

Птушак сярэдняга памеру найлепш трымаць аберуч, прыціскаючы ёй крылы. З буйнымі птушкамі абыходзіцца трэба вельмі асцярожна, бо яны могуць вас параніць. Калі вы не маеце досведу абыходжання з буйнымі птушкамі, лепш не рызыкаваць, а паклікаць таго, хто ў гэтым знаецца.

Буслы, чаплі і жураўлі могуць дзюбнуць у вока!

Злавіўшы птушку, агледзьце яе і схавайце ў закрытую скрынку з вентыляцыяй. Цемра змяншае стрэс і служыць найлепшым сродкам ад шоку. Не трэба ставіць ваду ці класці ежу ў закрытую скрынку.

Птушцы на месцы ўтрымання трэба забяспечыць спакой, свежае паветра, цяпло, ваду і ежу.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: