Адзін раз на 10 гадоў! Патрэбна дапамога: дайце дзікай прыродзе шанс.

ад 13 мая 2022 года

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды для аб’яўлення ў 2024–2033 гадах.

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) – заказнікі і помнікі прыроды мясцовага значэння – у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Лідскім, Мастоўскім, Ашмянскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці. Патэнцыйныя ААПТ (мясцовыя і рэспубліканскага значэння) шукаюць таксама ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Припять дай пять, сплав АПБ по Ствиге

Апішыце прыкладныя межы патэнцыйнай ААПТ, наяўнасць на ёй “чырванакніжных відаў”, рэдкіх і ўнікальных біятопаў і ландшафтаў, унікальнасць аб’екта. Магчыма, нейкія існуючыя ААПТ маюць патрэбу ў змяненні межаў?

Пасля будуць вылучацца сродкі на вывучэнне і падрыхтоўку матэрыялаў для абвяшчэння новых ААПТ.

Якія тэрыторыі могуць стаць заказнікам?

Каб тэрыторыя магла атрымаць статус заказніка мясцовага значэння, яна павінна адпавядаць як мінімум двум агульным і двум спецыяльным крытэрыям (гл. арт. 16, пп. 2 і 6, 7 Закона аб ААПТ).

Агульныя крытэры:

  • наяўнасць тыповых і (або) рэдкіх прыродных ландшафтаў і (або) біятопаў;
  • наяўнасць месцаў пражывання дзікіх жывёл і (або) месцаў вырастання дзікарослых раслін, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
  • наяўнасць месцаў рэгулярнага гнездавання, зімоўкі ці прыпынку падчас міграцыі водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасці, большай за 1% ад колькасці нацыянальнай або еўрапейскай папуляцыі віду;
  • наяўнасць месцаў штогадовай канцэнтрацыі ў перыяд сезонных міграцый не менш чым 10000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), не менш чым 500 асобін шэрых жураўлёў;
  • наяўнасць месцаў нерасту, нагулу і міграцыі рыб, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
  • наяўнасць прыродных тэрыторый, уключаных у нацыянальную экалагічную сетку;
  • наяўнасць натуральных водных аб’ектаў, форм рэльефу, унікальных або рэдкіх па сваім паходжанні, марфаметрычных і (або) іншых характарыстыках.

Спецыяльныя крытэры:

  • прыродная тэрыторыя нязначна парушана антрапагеннай дзейнасцю і мае высокі патэнцыял аднаўлення;
  • тыповыя і рэдкія прыродныя ландшафты і біятопы складаюць не менш як 40% ад плошчы прыроднай тэрыторыі;
  • прыродная тэрыторыя з’яўляецца месцаў пражывання дзікіх жывёл і (або) месцаў вырастання не менш як 100 відаў дзікарослых раслін, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
  • прыродная тэрыторыя адыгрывае важную ролю ў падтрыманні гідралагічнага рэжыму натуральных водных аб’ектаў, балот.

Якія аб’екты могуць быць аб’яўлены помнікам прыроды?

Агульны крытэр пры выбары прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх помнікам прыроды – наяўнасць каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў (участкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старажытныя паркі, асобныя векавыя дрэвы ці дрэвы рэдкіх парод, групы такіх дрэваў, участкі з рэліктавай або асаблівакаштоўнай расліннасцю, іншыя каштоўныя батанічныя аб’екты.

Так, напрыклад, на статус прыроднага помніка могуць прэтэндаваць:

  • Дрэвы, акружына ствала якіх дасягнула больш за 4 (хваёвых – 3, для таполяў і вербаў – 5-ці) метры на вышыні 1,3 м ад зямлі (на ўзроўні грудзей);
  • Групы з 5 і больш дрэваў або ўчасткі лесу з акружынай ствалоў больш за 3 м для лісцевых і больш за 2,5 м для хваёвых;
  • Паркі, алеі або іх фрагменты ва ўзросце звыш 100 гадоў.
Деревья - памятники природы

Дуб-ветэран. Фота Ірыны Вазнячук

Адно векавое дрэва не толькі здольнае даць столькі ж кіслароду, як дзясяткі маладых дрэваў, але і стаць мясцовай славутасцю, якая дапаможа прывабіць турыстаў. Такія дрэвы-ветэраны ўражваюць не адной прыгажосцю формы ды раскідзістымі шатамі, але і тым, што яны – сведкі гісторыі краю. Вучоныя сцвярджаюць, што асобныя віды жывёл і раслін пасяляюцца толькі на такіх ветэранах. Раней іх было больш, а цяпер усе яны пасяліліся на старонках Чырвонай кнігі: напрыклад, амяла аўстрыйская.

Да каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія могуць стаць помнікам прыроды, адносяцца таксама крыніцы, ручаі і іншыя каштоўныя водныя аб’екты і звязаныя з імі экасістэмы; асобныя рэдкія формы рэльефу, размешчаныя ў прыродным асяроддзі мінералагічныя, палеанталагічныя і іншыя ўнікальныя геалагічныя матэрыялы.

Калі вы ведаеце тэрыторыі, якія могуць стаць заказнікам або помнікам прыроды, паведамляйце пра іх да канца траўня 2022 года на адрас aapt.belarus@gmail.com.

Телеграм


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: