Дзікая Зона: пакінуць запаведнік ці весці гаспадарку?

ад 28 красавіка 2023 года

Прайшло 37 гадоў з Чарнобыльскай катастрофы. Ці можна зараз закрыць Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік і разгарнуць там дзейнасць лясной і аграрной гаспадаркі?

26 красавіка 1986 года ноччу здарыўся выбух рэактара 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС. Вялізная тэрыторыя многіх краін Еўропы была забруджана лёгкімі ізатопамі цэзію. На поўначы Швецыі в 1986 годзе масава ўтылізавалі паўночных аленяў, якія наеліся радыеактыўнага ягелю.

Цяжкія трансуранавыя элементы раскідала непасрэдна вакол злашчаснага рэактара. Іх размяшчэнне і акрэсліла вылучэнне 10-ці і 30-кіламетровых зон адчужэння вакол. Паявілася Зона, доступ у якую быў абмежаваны.

У беларускай частцы Зоны ў 1988 годзе стварылі Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Ён з самага пачатку апекаваўся органамі надзвычайных сітуацый. І толькі з 1 студзеня 2023 года запаведнік перайшоў у падпарадкаванне Мінпрыроды. Гэта правільнае рашэнне.

Гняздо арлана-белахвоста ў Зоне. Фота Валера Дамброўскага

Для тэрыторыі Зоны радыеактыўнасць вызначыла запаведнасць. Але паколькі гаспадарчая дзейнасць тут была абмежавана, а на большай тэрыторыі і ўвогуле адсутнічала, адбыўся рэвайлдынг. Іншымі словамі, аднаўленне натуральных экасістэм, папуляцый дзікіх звяроў і птушак, рост колькасці рэдкіх відаў, такіх як вялікі арлец. 

Ці можна зараз закрыць запаведнік і стварыць лясгасы і калгасы?

Намеснік дырэктара запаведніка па навуковай рабоце Максім Кудзін сведчыць, што вывучанасць радыяцыйнага фактару праз 37 гадоў яго тэрыторыі вельмі малая. З 60830 выдзелаў па цэзію-137 вывучана каля 10%, па стронцыю-90 – 7%, па ізатопах плутонію – 4%, амерыцыю-241 – 5%.

Гэта азначае, што да Зоны патрэбны асаблівы падыход. Трэба памятаць дзеля чаго быў створаны запаведнік, дакладней, тэрыторыя асаблівага прававога рэжыму. Чалавечыя рашэнні фізіку распаду памяняць не ў сілах. Перыяд паўраспаду плутонію-239 – 24 тысячы гадоў.


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: