У Беларусі выйшлі маркі з дзятламі

ад 31 мая 2022 года

24 траўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне пяць паштовых марак на тэму «Дзятлападобныя» з серыі «Птушкі Беларусі». Адпраў ліст сябрам або папоўні калекцыю!

Картка для картмаксімума з жоўтагаловым дзятлам

Картка для картмаксімума з жоўтагаловым дзятлам

Над маркамі, а таксама над спецштэмпелем, канвертам “Першы дзень” і карткамі для картмаксімумаў працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская. У Беларусі можна пабачыць усе 10 відаў дзятлаў, якія сустракаюцца на еўрапейскім кантыненце. На марках выяўлены некаторыя з іх.

Жоўтагаловы дзяцел (трехпалый дятел) – адзін з самых дробных нашых дзятлаў. Уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Часцей за ўсё сустракаецца ў Віцебскай вобласці.

Круцігалоўка (вертишейка) атрымала назву за звычку падчас небяспекі імітаваць паводзіны змяі: шыпець, выцягваць шыю і круціць галавой. Гэта наш адзіны дзяцел, які адлятае на зімоўку.

Малы дзяцел (малый дятел) адметны памерам: ён крыху большы за вераб’я. У гнездавы сезон абірае поймы малых рэк, парослыя лісцевымі дрэвамі, а таксама змяшаныя лясы паблізу забалочаных участкаў.  

Сярэдняму дзятлу (среднему дятлу) для жыцця патрэбныя лісцевыя пароды дрэў, можа гнездаваць у гарадскіх парках.

маркі з сівой жаўной

Сівая жаўна (седой дятел) атрымала назву дзякуючы цэрай афарбоўцы галавы. Сівую жаўну можна ўбачыць у вёсках, размешчаных недалёка ад лісцевага ці змяшанага лесу, там ён корміцца ў садах.

На кожнай марцы пазначаны ахоўны статус віду паводле Міжнароднага саюза аховы прыроды.

Пачатак серыі “Птушкі Беларусі” – маркі № 767–770, 1421–1426. Друк афсетны, поўнакаляровы, папера крэйдавая, гуміраваная. У аркушах памерам 132*97 мм па сем марак і адным купоне. Тыраж марак – па 35 тысяч кожнай.

Намінал кожнай маркі – М (перасылка за мяжу простай прыярытэтнай паштоўкі).

Маркі друкаваліся таксама ў малым аркушы – у ім па пяць марак. Памер малога аркуша 98х170 мм, яго тыраж – 10 тыс.

Таксама аддрукаваны малы аркуш без перфарацыі, тыраж 5 тыс.

На купоне малога аркуша – чорная жаўна (желна) – самы вялікі з нашых дзятлаў. Сустрэць гэты від можна ў самых розных месцах, уключаючы лесапаркі на ўскраінах вялікіх гарадоў.

На канверце Першага дня – вялікі дзяцел (пестрый дятел) – самы распаўсюджаны від дзятлаў, прыгожая стракатая птушка. Сустракаецца ва ўсіх тыпах лясоў, а таксама ў населеных пунктах.

Картка для картмаксімума з круцігалоўкай

Картка для картмаксімума з круцігалоўкай

Паводле belpost.by

Телеграм


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: