Рысь на трасе: як звяры трапляюць у пастку на дарогах. Відэа

ад 2 мая 2023 года

Па трасе Мінск-Гродна (М6) бегала маладая рысь – агароджа з сеткі не давала ёй трапіць у лес.

Пра гэта парталу АвтоГродно расказаў вадзіцель, які спыніўся і не толькі зняў жывёлу на фота і відэа, але галоўнае дапамог яму вярнуцца ў бяспечнае месца.

Гісторыя з рыссю скончылася добра. Але на гэтай дарозе штогод у выніку ДТЗ з жывёламі гінуць людзі і жывёлы. У асноўным гэта капытныя, але трапляюць пад колы нават асцярожныя ваўкі.

М6 – самая небяспечная ў Беларусі траса ў плане аварый, звязаных з дзікімі жывёламі. Дарога з практычна дазволенай хуткасцю 129 км/г на працягу 27 км ідзе праз Налібоцкую пушчу. Каб трапіць з адной часткі лесу ў другі, звярам трэба перайсці дарогу. Каб звяры не выходзілі на шашу, яе з абодвух бакоў адгарадзілі ад лесу сеткай. Яна павінна накіроўваць звяроў у пераходы. Але некалькіх штучных пераходаў пад шашой і пад мастамі яўна недастаткова. Эфект атрымаўся адваротны! Пасля пабудовы трасы, плоту і пераходаў колькасць ДТЗ з дзікімі жывёламі ўзрасла прыкладна ўдвая.

Звер, калі натыкаецца на сетку, ідзе ўздоўж яе і звычайна находзіць разрыў там, дзе да трасы прымыкае другарадная дарога. Але насупраць, на другім баку трасы, няма такога ж разрыву, каб трапіць у лес! І звер забывае адкуль прыйшоў і пачынае бегаць туды-сюды, пакуль не трапіць пад колы аўто.

Хутчэй за ўсё, сітуацыю дапамаглі б выправіць спецыяльна зробленыя разрывы ў агароджы насупраць другарадных дарог з іншага боку. Тады звяры маглі б хутка перайсці трасу і не ствараць аварыйных абставін на шашы. Чаму не паспрабаваць гэтую ідэю хаця б эксперыментальна?

 


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: