Чайка танкадзюбая

Сямейства

Лацінская назва: Chroicocephalus genei
Ангельская назва: Slender-billed gull
Руская назва: Голубок морской

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:марскія ўзбярэжжы і астравы, пакрытыя лугамі або травой, марскія залівы, салёныя вадаёмы ў глыбі кантынента (у стэпах цi пустынях), радзей — прэсныя вадаёмы, у дэльтах і рачных далінах, часта ў калоніях крычак.

Гняздо:у калоніі; на берагах вадаёмаў у адкрытых мясцiнах. Неглыбокая ямка, высланая пер’ем, раслінамі (таксама водарасцямі), рознымі рэшткамі, якія могуць быць злеплены экскрэментамі. На пясчаных тэрыторыях — ямка з рэдкай высцілкай з сухіх траў і сухiх водных раслін. D = 22-31 см, d = 14-17 см, h = 3,5-4 см.

Яйкі:(1) 2-3, з рознымі канцамі, бела-крэмавыя, белаватыя або глініста-белыя (часам сіняватыя) з шэра-фіялетавымі глыбокімі і чорна-карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 56,0 х 39,0 мм (45,0-60,0 х 34,5-42,0 мм).

Арэал:разарваны; ізаляваныя папуляцыі ад Сенегалаі Маўрэтаніі, на Пд і УПiрэнейскага п-ва праз міжземнаморскі і чарнаморскі басейны, у Каспійскім і Аральскім м., у Сярэд. і М. Азіі, на Б. Усходзе і праз Казахстан, Афганістан і Пакістан да паўн.-зах. Індыі.

Пералёты:паўднёвыяпапуляцыі аселыя, паўночныя– пералётныя (III-IV, (VII) VIII-IX). У Еўропе залятае на Пн ад межаў гнездавога арэала. Назіралася ў Вялікабрытаніі, Германii, Швецыі, Фінляндыі, Польшчы, Венгрыі, Аўстрыі, Швейцарыі і Беларусі.

Месца зімовак:у межах гнездавога арэала, а таксама Каспійскае, Чорнае, Міжземнае і Чырвонае м., вакол Аравійскага п-ва, Персідскі заліў, Туніс, зах. ўзбярэжжы Лівіі.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Белая з шэрай спінай і чорнай аблямоўкай белых канцоў крылаў, ногі чырвоныя. Адметна доўгая шыя, а калі птушка стаіць, галава выступае ўперад. Дзюба доўгая, летам чырвоная, узімку жоўтая. У гнездавы перыяд знізу цела ружовы налёт. Маладыя маюць цёмную дзюбу, за вокам шэрая пляма, канцы рулявых чорныя, жоўтыя ногі. Голас: насавое «керр, керр». Даўжыня цела 42-47 см, размах крылаў 100-110 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Alex Auer

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: