Шчурок

Сямейства

Лацінская назва: Pinicola enucleator
Ангельская назва: Pine grosbeak
Руская назва: Щур

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: з 11 падвiдаў у Еўропе толькi P. e. enucleator (ciн.P. e. stschur) — ад Скандынавii i паўн.-зах. Расii да р.Об.

Бiятоп: паўн. раёны хваёвай тайгi з прымессю вольхаў i бяроз, а таксама змяшаныя лясы. У гарах — у зоне еўрапейскага кедру. Пад час мiграцый па-за гнездавым арэалам, галоўным чынам, у хваёвых лясах, асаблiва з ягаднымi кусцікамi або падростам. Можа залятаць у гарады.

Гняздо: звычайна на елцы цi сасне ў развiлцы галiн блiжэй да ствала на вышынi 2-4 м ад зямлi (макс. да 7 м), у некаторых месцах таксама ў ельнiку або бярэзніку. Плоскае. Асноваз тонкiх галiнак хваёвых дрэў (звычайна елак, радзей сасны), бярозы i ядлоўцу, адносна доўгiх, якiя тырчаць ва ўсе бакi па-за гняздом. Сценкi з тонкiх сухiх галiнак, кавалкаў ядлоўцу, травы i карэньчыкаў (звонку ўплецены кавалкi імхоўі лішайнікаў), высцiлка з тонкiх карэньчыкаў, травінак, лiшайнiкаў, моху, часам з прамессюшэрсцi. D = 15-22 см, d = 6-10 см, H = 7,2-11 см, h = 3-5 см.

Яйкi: 4 (3-5), звычайна крыхупадоўжаныя з вострым вузейшым канцом, бела-блакiтныя, светла-шэра-блакiтныя або зеленавата-блакiтныя; глыбокія плямкісветла-шэра-фiялетавыя цi ржава-шэрыя, паверхневыя- большыя, рэдкiя,карычнева-чорныя цi цёмна-пурпурова-карычневыя, згушчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 26,0 х 18,0 мм (23,0-29,6 х 16,1-19,1 мм).

Арэал: паўн. Еўропа i астатняя частка Галарктыкi без крайняй Пн i Пд. У Азii паўд. мяжа ў паўн. Манголii, у Амерыцы — на Пд праз горы на З да Арызоны.

Пералёты: аселы, часам пералётны (iнвазiйны) (II)III — IV, VIII-X. Пад час iнвазiй залятае аж да цэнтр., зах. i паўд. Еўропы (Францыя, Вялiкабрытанiя, Галандыя, Германiя, Данiя, Лiтва, Польшча, Славакiя, Венгрыя, Аўстрыя, Швейцарыя, Iталiя, Украiна).

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, на З іПд ад межаў арэала да 100 км — пад час iнвазiй. Далятае да Масквы, Кiрава, Азоўскага м.; у Японii- да Хакайда; у Амерыцы — Канада iЗША (акрамя Пд).

Беларусь:не гняздзіцца, рэдка залятае пад час качовак і інвазій узімку.

Выразны дымарфiзм. Параўнальна вялiкi, з дзвюма белымi палосамi на крыле (параўн. з 559. Дзюба кароткая i тоўстая, яе верхняя кручкаватая частка выступае над нiжняй. У самца галава, грудзi i надхвосце кармiнавыя, у самкi галава i грудзi глiнiста-алiўкавыя, надхвосце папялiстае. Маладыя падобныя да самкi. (Не блытаць з 552, 553, 556, 558, 559). Голас: спеў — меладычныя свiсты. Позыў — флейтавае «цью, цью». Даўжыня цела 20-22 см, размах крылаў 30,5-35 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: mdf

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: