Пардва

Сямейства

Лацінская назва: Lagopus lagopus
Ангельская назва: Willow grouse
Руская назва: Куропатка белая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: L. l. lagopus — Скандынавiя, паўн. Расія, Фiнляндыя; L. l. rossicus (pallasi) — Расія на Пд i У ад папярэдняга падвіду;L. l. scoticus — Брытанскія а-вы і Ірландыя; L. l. variegatus — зах. і цэнтр. Нарвегія. Акрамя гэтых вылучаюць яшчэ 11 падвідаў.

Біятоп:тундра або ўскрайкі лесатундры з мноствам ягадных кусцікаў; у паўд.-зах. частцы арэала — вялiкiя тарфяныя балоты (асаблiва з Empetrum nigrum L.), зараснікі верасу.

Гняздо: на зямлі, пад кусцікамі, кустамi, сярод няроўнасцяў паверхнi i пад навiсам травянiстых раслiн, у ямцы, якая выкладзена сухiмi галiнкамi, пруцiкамi i травяністай расліннасцю, часам торфам. D = 15-20 см, d = 12,5-14,5 см, h = 4-8 (2-9) см, таўшчыня сценак да 2 см.

Яйкi: 8-12 (2-20), светла-брудна-жоўтыя, часам светла-чырванаватыя, з буравата-ржавымi альбо чырвона-карычневымі плямкамi. Памеры: 44,5 х 32,0 мм (39,5-52,0 х 28,0-34,5 мм).

Арэал: цыркумпалярны (акрамя Iсландыi i Грэнландыi).

Пералёты: аселыя або качуючыя, папуляцыi з тундры і астравоў паўн. мораў — часткова пералётныя (II-III (ІV), IX-X).

Месца зiмовак: на Пд гнездавога арэала.

Беларусь: рэдкі від, пашыраны на верхавых балотах толькі ў паўночнай частцы краіны.

Выразна адрознiваюцца дзве групы падвiдаў: 1) — шатландская пардва — з цёмнымi крыламi, на зiму не бялее; 2) — астатнiя падвiды — бялеюць на зiму. Ад тундравай пардвы адрознiваецца нязначна: памеры крыху большыя, дзюба больш кароткая i тоўстая. Пад час гнездавога перыяду самец выразнага цёмна-ржавага колеру, а пярэдняя частка цела амаль без плямаў. Самка ў летнiм уборы таксама больш iржавага колеру. У маладых рознiца меншая. У пераходным уборы увосень гэтая рознiца больш выразная; узiмку (за выключэннем шатландскага падвiду) асобiны абодвух полаў белыя, чорныя толькi крайнiя рулявыя. Голас: у шлюбны перыяд самец выдае гарлавое «ка-воо, корр-орр, кеверр-кеверрр», у шлюбным палёце «кок-крр-ква-ква-кува-кува…». Голас чуваць на адлегласцi прыблiзна да 1 км. У iншыя перыяды «эрр-рэк-рэк» (калi ўзлятае); самка кудахча «йак-йак», або «бут-бут». Даўжыня цела 37-46 см, размах крылаў 55-66 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: