Стрынатка-крошка

Сямейства

Лацінская назва: Emberiza pusilla
Ангельская назва: Little bunting
Руская назва: Овсянка-крошка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: не мае.

Біятоп: кусцістыя зараснікі вільготных мясцін у тундры або лесатундры, а таксама каля паўднёвых межаў тайгі, бярозава-вярбовы падлесак каля вялікіх дрэў (елка, сасна, бяроза і т.д.). У тайзе –па ўскраінам палян, тарфянікаў. Пад час пералётаў і на зімоўцы – прыбярэжныя зараснікі, групы кустоў каля вадаёмаў або на вільготных адкрытых тэрыторыях.

Гняздо: на зямлі, у зарасніках травы або мохавай падушцы, часта прыкрытае звіслай травой, злакамі або галінамі куста. Шчыльнае, знешняя частка з тонкіх галінак, сцёблаў злакаў, травінак, моху, сухога лісця; унутраная – з мяккіх і дробных травінак і хвашчоў; высцілка з мяккай травы, лішайнікаў і шэрсці аленевых. D = 7-10 см, d = 5,5–7,2 см, H = 4-7,7 см, h = 2,5-5,5 см.

Яйкі: 4-6(3-7), падоўжаныя, афарбоўка зменлівая. Звычайна зеленаватыя, светла-аліўкавыя, шэрыя або ружовыя з рэдкімі плямкамі (глубокія – шэрыя, шэра-пурпуровыя ці фіялетавыя; певерхневыя – пурпурова-чорныя ці цёмна-карычневыя, часта ўтвараюць кальцо вакол шырэйшага канца). Памеры: 18,7х14,4 мм (16,5-20,5 х 13,0-15,0 мм).

Арэал: паўднёва-усходняя Еўропа праз Сібір да Чукоцкага п-ва і Ахоцкага мора. З 1930-х гадоў распаўсюджваецца на Захад (Скандынавія, Кольскі п-аў).

Пералёты: вандроўная IV-V, VIII-IX(X). Залятае ў Еўропу: Ісландыя, Францыя, Украіна, Польша і шмат іншых краін.

Месца зімовак: ад Непала на ўсход да Кітая і Індакітая.

Беларусь: вельмі рэдкі, залётны пад час міграцый від.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дзяніс Кіцель

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: