Сокал-пустальга

Сямейства

Лацінская назва: Falco tinnunculus
Ангельская назва: Kestrel
Руская назва: Пустельга обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:F. t. tinnunculus — паўн. Афрыка, М. Азiя, Б. Усход i праз Азiю на У праз Сiбiр да Д. Усходу; F. t. canariensis — Мадэйра i зах. Канары; F. t. dacotiae — усх. Канары; F. t. neglectus — паўн. А-вы Зялёнага Мыса; F. t. falexandria — паўд. А-вы Зялёнага Мыса; F. t. rupicolaformis — Егiпет i Аравiйскi п-аў. Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 6 падвiдаў.

Бiятоп:ускрайкі лясоў паблiзу палёў альбо групы высокiх дрэў сярод палёў, таксама ад тундры і лесатундры праз тайгу аж да стэпаў, саваннаў і нават пустынь. Звычайна пашырана на розных адкрытых тэрыторыях з дрэвамі або скаламі — вялікіх тарфяніках, травяністых тэрыторыях, прыморскіх дзюнах і скалістых узбярэжжах, уздоўж дарог і аўтастрад, а таксама рэк і каналаў паблізу сельгаспалёў альбо лугоў. У гарах — скалы са шчылiнамi па суседству з пашамi, высечкамі i да т.п. (на Урале — да вышыні 1200 м в.у.м., на Каўказе — да 3500 м в.у.м., у Еўропе звычайна ніжэй за 1000 м в.у.м.). Часам таксама на бязлеснай тэрыторыi з руiнамi высокiх пабудоў альбо ў гарадах.

Гняздо:размешчанае вельмі разнастайна, займае гнёзды варон альбо iншых драпежных птушак, якiя пабудаваны ў вершалiнах высокiх дрэў. Гняздо вароны высцiлае дробнымi галiнкамi, мохам i травой — аж да выраўноўвання паглыблення. Гнёзды iншых драпежных птушак амаль не высцiлае. Уласныя гнёзды (у шчылiнах і нішах скал альбо на высокіх будынках, у вялiкiх дуплах, спарадычна на зямлі) высцiлае, як i гнёзды варон; часам высцiлка вельмi скупая альбо складаецца з парахнi. Часам гняздзіцца ў гнездавых скрынках.

Яйкi:3-6 (1-9), звычайна з аднолькавымi тупымi канцамi альбо амаль акруглыя. Афарбоўка вельмi зменлiвая, белыя, жаўтаватыя або цаглянавата-ружовыя. Плямы з рознай густатой i рознай велiчынi — бурыя, бура-цаглянаватыя, бура-ржавыя (звычайна яйкi ў адной кладцы рознай афарбоўкi). Памеры: 39,0 х 31,5 мм (32,0-43,0 х 29,0-36,5 мм).

Арэал:Палеарктыка (акрамя крайняй Пн i Сахары), паўд. Iндыя, паўд. Афрыка.

Пералёты:III-IV, IX-X. Паўднёвыя папуляцыi — аселыя.

Месца зiмовак:паўд.-зах. i часткова цэнтр. Еўропа, паўд. Азiя, Афрыка.

Беларусь:нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від; часам адзначаецца на зімоўцы.

Палавы дымарфiзм: самец з папялістай галавой i верхам хваста, верх крылаў буравата-руды; самка ржава-бурая, крыху падобная да самкі сокала-дрымлюка. Маладыя падобныя да самкi. Ва ўсiх параўнальна доўгi хвост, пашыраны на канцы (у працiлегласць iншым сакалам), у самцоў — шэры з чорнай паласой на канцы, у самкі цалкам паласаты, рыжаваты з шэрым налётам, палосы карычнева-чорныя. Часта завiсае ў паветры i трапеча крыламi. Голас: прарэзлівае, крыклiвае «клi-клi-клi», у гняздзе «кі-лii». Даўжыня цела 32-39 см, размах крылаў 62-82 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © А. Ківачук

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: