Сокал-дрымлюк

Сямейства

Лацінская назва: Falco columbarius
Ангельская назва: Merlin
Руская назва: Дербник

Голас можна праслухаць тут:

Анг — Merlin, Фр — Faucon emerillon, Ням — Merlin, Пол- Drzemlik, Рус — Дербник.

Падвiды:F. c. subaesalon — Iсландыя, Фарэры, Iрландыя, Вялiкабрытанiя; F. c. aesalon — Еўропа да цэнтр. Сiбiры; F.c.pallidus — ад цэнтр. Е?ропы праз цэнтр.-ўсх. Расiю да цэнтр. Азii (ад Аральскага м. да Алтая).

Бiятоп:адкрытыя мясцiны, тундра i лесатундра; месца зiмовак: невялiкiя дрэвастоі ў стэпах i палях, паркi ў населеных пунктах, марскiя ўзбярэжжы, дзюны, саланаватыя вадаёмы i балоты (вельмi рэдка — рэкi i iншыя прэснаводныя вадаёмы).

Гняздо:у купiне наземнай раслiннасцi сярод балоцiстай тундры, на скальных абрывах, у ярах, у кустах над абрывiстымi берагамi рэк, а таксама, значна радзей, на дрэвах. Часта займае гнёзды iншых птушак. У аснове гнязда — тонкiя галiнкi (у наземных гнёздах галiнак мала, але багатая высцiлка з моху). Высцiлка скупая, з травянiстых раслiн. d = прыбл. 13 см.

Яйкi:3-5 (1-7), сярэдне падоўжаныя, часам элiптычныя, бежавыя, мноства мазкоў iржава-карычневага альбо чырвона-карычневага колеру. Памеры: 40,0 х 31,5 мм (36,5-43,0 х 29,0-34,0 мм).

Арэал:Iсландыя, Iрландыя, Вялiкабрытанiя i ад Скандынавii праз Фiнляндыю, Эстонiю, Латвiю i Беларусь на У праз паўн. Еўропу, Азiю i Паўн. Амерыку.

Пералёты:III-IV, IX-X.

Месца зiмовак:зах., паўд. i часткова цэнтр. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, паўн. Афрыка, Пд Паўн. Амерыкi, Цэнтр. Амерыка i Пн Паўд. Амерыкi.

Беларусь:даволі рэдкі на гнездаванні і толькі ў паўночнай палове краіны, зімой сустракаецца па ўсёй тэрыторыі.

Выразны палавы дымарфiзм: у самцоў адсутнiчае «вус», галава i спiна папялістыя, нiз рыжаваты з падоўжнай паласатасцю; у самкі галава i спiна карычневыя (крыху падобныя да самкi сокала-пустальгі). Голас: самец — хуткае, высокае «кi-кi-кi» або «кек-кек-кек» (падобнае на голас сокала-пустальгі), самка — павольнае, звонкае «iп-iп-iп» i нiзкае «кудахтанне». Даўжыня цела 25-34 см, размах крылаў 50-69 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © У. Іваноўскі

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: