Сокал-кабец

Сямейства

Лацінская назва: Falco subbuteo
Ангельская назва: Hobby
Руская назва: Чеглок

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:у Еўропе толькi F. s. subbuteo (сiн. F. s. jakutiensis) — паўн.-ўсх. Афрыка, Еўропа, М. Азiя, на У да Сярэд. Азii, паўн. Кiтая, Камчаткi, Сахалiна i паўн. Японii; F. s. streichi — ад паўд. i ўсх. Кiтая да Бiрмы i паўн. Iндакiтая.

Бiятоп:узлескі вялiкiх лясных комплексаў альбо групы высокiх дрэў памiж палямi непадалёк ад вялiкiх па плошчы лугоў i балот.

Гняздо:у верхнiх частках крон высокiх дрэў. Займае гнёзды iншых птушак (F. tinunculus, C. corone), якiя скупа высцiлае дробнымi галiнкамi, дзёрнам i сухой травой.

Яйкi:3 (2-5), звычайна з аднолькавымi тупымi канцамi альбо амаль акруглыя, бела-жоўтыя альбо ржавыя, звычайна з густымi плямамi. Глыбокiя плямы ржавага колеру, паверхневыя — карычневыя альбо бурыя. Памеры: 42 х 33 мм (38-45 х 32-35 мм).

Арэал:Палеарктыка (акрамя Пн iПд).

Пералёты:IV-V, VIII-X (аселы ў паўд.-ўсх. Азii).

Месца зiмовак:паўд.-ўсх. Азiя i паўд. Афрыка (часткова ў межах гнездавога арэала).

Беларусь:адзін з найбольш звычайных на гнездаванні сокалаў, пералётны від, а таксама транзітны мігрант.

Нагадвае сокала-падарожніка, але значна меншы. Хвост адносна менш доўгі, ад споду цёмныя падоўжаныя плямы, рудыя «штаны» i падхвосце (параўн. з сокалам-шулёнкам). Маладыя з больш бурай спiнай, «штаны» i падхвосце глiнiстага колеру (параўн. з сокалам-шулёнкам). Самку можна пераблытаць з самкай сокала-падарожніка. Вельмi часта палюе прыцемкам. Голас: прарэзлівае, чыстае «гiк-гiк», часам прыглушанае «гiед», шматпаўторнае, мадуляванае «кiкiкiкiк». Даўжыня цела 30-37 см, размах крылаў 70-92 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © І. Бышнеў

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: