Спіс птушак Беларусі вырас да 342 відаў

ад 17 студзеня 2023 года

22 снежня 2022 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арнітафаўністычнай камісіі (БАФК), якая займаецца разглядам і зацверджаннем рэгістрацый новых і рэдкіх для нашай фаўны відаў птушак.

Арол-шуляк

Арол-шуляк. Фота Дзмітрыя Якубовіча

Былі разгледжаны не толькі рэгістрацыі новых для Беларусі відаў птушак, але і ўсе назіранні відаў з мінулых спісаў БАФК за 2017-2022 гады.

У Спіс птушак Беларусі афіцыйна ўключаны:

Цяпер у асноўнай частцы Спіса стала 342 віды птушак.

Быў зменены і спіс відаў, рэгістрацыі якіх патрабуюць разгляду камісіі перш, чым стаць навуковым фактам. Акрамя пяці вышэй пералічаных новых відаў, у спіс таксама дададзены звычайная гага і сіні сіваграк, а вось для чарналобага грычуна будуць разглядацца толькі рэгістрацыі гнездавання віду.

Адбыліся і змены ў персанальным складзе БАФК – у яе склад былi прыняты Наталля Карліонава і Андрэй Барадзін, прычым апошні стаў сакратаром камісіі замест Ірыны Самусенка.

Паводле birdwatch.by (пратакол паседжання і дадаткі да яго — па гэтай жа спасылцы)


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: